Вадзім Мажэйка: Беларусы стануць больш мабільнымі
Description
17 лістапада 2025 года адбылася важная падзея – адкрыццё двух памежных пераходаў паміж Польшчай і Беларуссю. Гэтае рашэнне выклікае шырокі спектр дыскусій, асабліва ў кантэксце складаных палітычных адносін паміж дзвюма краінамі.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Вадзім Мажэйка</figcaption></figure>Палітычны аналітык Вадзім Мажэйка выказаў выключна пазітыўнае стаўленне да адкрыцця межаў, падкрэсліваючы яго шматгранны ўплыў на рэгіён.
– Чым больш адкрыецца памежных пераходаў, тым больш мабільнасці беларусаў у Еўропу, і больш беларусы будуць меркаваць пра Еўропу не па ўражаннях ад прапаганды, а па ўласным меркаванні і ўласным досведзе. Больш будзе чалавечых кантактаў і ў выніку праеўрапейскіх настрояў у Беларусі. Таму агулам гэта, канешне, пазітыўна і важна, каб была магчымасць змагацца з рызыкамі бяспекі.
Па словах палітычнага аналітыка, ён вельмі хоча каб пераходаў адкрылася яшчэ больш:
– І чым больш будзе адрыта памежных пераходаў, тым менш чэргаў. Тут відавочна сувязь. Гэта добра. Агулам я бачу, што гэта відавочна запатрабавана, бо нават уночы, калі адкрывалі пераходы, ужо стаялі машыны.
У Літоўскай Рэспубліцы ідуць перамовы пра адкрыццё памежных пераходаў. А прэм’ер-міністэрка Літвы заявіла, што «ўрад у сераду прыме рашэнне аб адкрыцці двух пагранпераходаў з Беларуссю раней абвешчанага тэрміну».
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Вадзім Мажэйка: Беларусы стануць больш мабільнымі appeared first on Рацыя.



