Змены ў заканадаўстве Польшчы ствараюць праблемы беларусам
Description
Змены ў заканадаўстве ў адносінах да легалізацыі ствараюць яшчэ большае напружанне ў грамадстве.
<figure class="wp-block-image size-large">

Грамадзяне іншых краінаў – гэта найперш тыя, хто рухаюць эканоміку, плацяць падаткі і, як правіла, і так зацікаўленыя ў інтэграцыі, а не пераадоленні заканадаўчых перашкодаў. Сваёй сітуацыяй падзялілася беларуска, спадарыня Алена, якая стала жыве ў Польшчы:
– Я знаходжуся пад міжнароднай аховай усёй сям’ёй, таму нас гэта не датычыцца. Але ж, калі казаць пра легалізацыю, то ў нас карта побыту з доступам да рынку працы. Мы можам працаваць на адной планцы з палякамі. Але ж, калі глядзець у будучыню, асабліва для беларусаў, то зараз і беларусы, і ўкраінцы сутыкаюцца з усялякімі цяжкасцямі легалізацыі ў Польшчы.
1 чэрвеня бягучага году ўжо былі ўнесеныя змены ў польскае заканадаўства, якія ўскладняюць працэс легалізацыі замежнікаў і доступ да рынку працы, гэта закранае як украінцаў, так і беларусаў. Да таго могуць дайсці змены ў тэрмінах на атрыманне грамадзянства, а таксама часовае прыпыненне разгляду справаў на атрыманне міжнароднай аховы да вясны 2026 года.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Змены ў заканадаўстве Польшчы ствараюць праблемы беларусам appeared first on Рацыя.