DiscoverГрамадства Archives - РацыяЗміцер Грынкевіч: Чакаю далейшага вырашэння свайго лёсу ў Арменіі
Зміцер Грынкевіч: Чакаю далейшага вырашэння свайго лёсу ў Арменіі

Зміцер Грынкевіч: Чакаю далейшага вырашэння свайго лёсу ў Арменіі

Update: 2025-06-27
Share

Description

Беларускі блогер і грамадскі актывіст Зміцер Грынкевіч ужо паўтары месяцы знаходзіцца ў Ерэване, дзе чакае далейшага вырашэння свайго лёсу.





Ён адзначае, што ніводная беларуская структура пакуль не аказала яму падтрымкі, а Кабінет Святланы Ціханоўскай адказаў, што «не з’яўляецца турыстычнай фірмай і таму не можа дапамагчы».





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Зміцер распавёў, чым ён цяпер займаецца ў Ерэване і як спрабуе знайсці магчымасці для далейшага жыцця:





 – Магу знаходзіцца пакуль у месцы, якое вартае ўвагі, але рызыкоўнае для большасці беларусаў, і таму беларусы не ведаюць. Спрабую вывучаць і паказаць на сваім канале розныя месцы. Вось тэма звычайна такая – іду ў разведку, правяраю маршрут, гляджу, што вартае найперш увагі, потым праз некаторы час раблю гэта ў выглядзе стрыму. Вось, напрыклад, я нядаўна схадзіў на мемарыял ахвярам генацыду армян.





Па словах Зміцера Грынкевіча, ён спадзяваўся на дапамогу праваабаронцаў і сяброў, аднак зара дапамогу аказваюць толькі людзі, што ведаюць яго асабіста:





– Рэальна з медыйнай прасторы я за гэты час сышоў, таму засталіся з рэальнай падтрымкай і дапамогай толькі тыя людзі, якія мяне ведаюць асабіста. Вось юрыстка, актывісты з Польшчы, якія былі ў свой час у Батумі, і ўсё. Але па-шчырасці пакуль гэтага хапае.





Больш за два гады Зміцер Грынкевіч  жыў у грузінскім Батумі, аднак пасля чарговага «абнулення на мяжы» грузінскія памежнікі не пусцілі яго назад у краіну. Цяпер Зміцер апынуўся ў Арменіі, дзе спрабуе атрымаць еўрапейскую візу і з часам перабрацца ў Польшчу.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя





Фота з асабістага архіву Змітра Грынкевіча

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Зміцер Грынкевіч: Чакаю далейшага вырашэння свайго лёсу ў Арменіі

Зміцер Грынкевіч: Чакаю далейшага вырашэння свайго лёсу ў Арменіі

tanya