DiscoverРацыяКінапрэмія «Чырвоны верас» прымае заяўкі на конкурс
Кінапрэмія «Чырвоны верас» прымае заяўкі на конкурс

Кінапрэмія «Чырвоны верас» прымае заяўкі на конкурс

Update: 2025-10-23
Share

Description

Беларуская прэмія кінакрытыкаў «Чырвоны верас» запрашае творцаў да супрацы. Арганізатары прымаюць да разгляду фільмы 2023 і 2024 гадоў. Заяўкі чакаюцца да 9 лістапада. Імёны ж пераможцаў назавуць у лютым наступнага году.





<figure class="wp-block-image size-large">Тарас Тарналіцкі<figcaption class="wp-element-caption">Тарас Тарналіцкі</figcaption></figure>



Пра ход прэміі, яе важнасць і асаблівасці Госць Рацыі – сузаснавальнік “Чырвонага верасу”, журналіст Тарас Тарналіцкі – распавёў Марыне Савіцкай.





РР: На якім этапе зараз прэмія?





Тарас Тарналіцкі: Мы зараз збіраем заяўкі. Дзесьці бліжэй да сярэдзіны кастрычніка мы пачалі, дакладней,13 кастрычніка. Пакуль ідуць заяўкі, але мне падаецца, што трэба хутка пачынаць адрасную рассылку, адрасныя запрашэнні. Прынамсі, я так працаваў ад самага пачатку, калі ў нас была першая прэмія ў 2021 годзе. Я ўсім пісаў тады, патэнцыйным уладальнікам кантэнту, і запрашаў да ўдзелу. Тады гэта дае добры вынік. Таму што звычайна людзі вельмі губляюцца, не ведаюць, куды дасылаць, забываюцца. Я сам прыкладна так некалькі магчымасцяў прапусціў, менавіта праз тое, што мне падавалася, што гэта будзе ісці не месяц, а можа два.





А збор у нас вельмі кароткі, таму трэбу будзе нагадаць патэнцыйным аўтарам пра тое, што трэба падаць свой фільм, ці сваю працу на конкурс.





РР: Па якіх накірунках вы збіраеце фільмы?





Тарас Тарналіцкі: У нас даволі простыя крытэрыі – гэта мастацкае кіно, у самым шырокім сэнсе, гэта ў першую чаргу ігравое кіно, кароткаметражнае і поўнаметражнае, дакументальнае кіно, кароткаметражнае і поўнаметражнае, і анімацыя.





Плюс, мы ў гэтым годзе ўключылі новую катэгорыю – гэта дакументальны рэпартаж, пад гэтым мы разумеем усё ж такі кантэнт, які выходзіць на тэлебачанні і на ютуб-пляцоўках, гэта хутчэй ютуб. Штосьці падобнае на тэледакументалістыку, але ўсё ж такі больш фестывальнага фармату, які разлічаны на вялікі экран, а не разлічаны на тэлебачанне, таму што вельмі шмат даслалі ў мінулым годзе, і ў гэтым годзе напэўна будзе вельмі шмат заявак такога кантэнту, які зроблены вельмі проста, вельмі хутка, і там хутчэй усяго завязана на тое, што ты слухаеш, табе распавядаюць нейкую гісторыю, а не глядзіш яе і яна не расказаная мастацкімі сродкамі – мантажом, выкарыстаннем розных крыніцаў.





Паглядзім. Пакуль што стваральнікі дасылаюць свае заяўкі, будзем чакаць фінальнага выніку. Можа быць ён будзе добрым, спадзяюся на гэта.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Сярод пераможцаў папярэдніх прэмій «Чырвоны верас» – «Смеласць» Аляксея Палуяна, «Маладосць па-беларуску» Ксеніі Галубовіч і іншыя.
Падаць заяўку можна на сайце кінапрэміі.





Беларускае Радыё Рацыя


The post Кінапрэмія «Чырвоны верас» прымае заяўкі на конкурс appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Кінапрэмія «Чырвоны верас» прымае заяўкі на конкурс

Кінапрэмія «Чырвоны верас» прымае заяўкі на конкурс

Ales