Цікавасць да Беларусі ў еўрапейскіх палітыкаў змяншаецца
Description
З шасціхвіліннай прамовай выступіла на кангрэсе Святлана Ціханоўская, у той час як выступ Юліі Навальнай складаў прыкладна 40 хвілін.
У Амстэрдаме з 18 па 20 кастрычніка праходзіў кангрэс партый еўрапейскі сацыялістаў PES, у якім удзельнічалі і беларускія палітыкі. У кангрэсе браў удзел і выконваючы абавязкі партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Чаму ў няроўных умовах апынуліся два палітыкі з Беларусі і Расеі? Сваё меркаванне на гэты конт выказаў Яўген Вільскі:
– Палітыка – гэта заўжды глядзець за нейкімі маячкамі. Гэта рэальны маячок цікавасці да Беларусі. Шэсць хвілін выдзелілі Беларусі. Нібыта палітыкі еўрапейскія гавораць, што мы вас помнім. У той самы час гавораць, што мы нічога ад вас не чакаем. Мы далі вам выступіць – і на гэтым усё. Ад Юліі Навальнай можна чакаць штосьці цікавае, нейкія нестандарныя дзеянні. Таму цікавасць да яе ў шэсць разоў большая, чым да лідараў нашых дэмакратычных сілаў.
Нагадаем, на папярэднім канкрэсе PES у 2023 годзе ў Іспаніі з прамовамі выступілі два прадстаўнікі беларускіх сацыял-дэмакратычных партый – ад БСДП Ганна Канюс і Яўген Вільскі, выконваючы абавязкі краўніка партыі “Народная грамада”.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-2 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Цікавасць да Беларусі ў еўрапейскіх палітыкаў змяншаецца appeared first on Рацыя.



