“Вялікую падтрымку атрымала ад сяброў і саміх удзельнікаў”
Description
Маладым артыстам варта ўдзельнічаць у розных фэстах і музычных спаборніцтвах, бо гэта дазваляе артыстам расці прафесійна. Такое меркаванне выказала спявачка, пераможца конкурсу выканаўцаў фэсту “Бардаўская восень” Юстына Карпіловіч.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Юстына Карпіловіч</figcaption></figure>Артыстка дадала, што ўдзячная тым, хто яе падтрымаў у галасаванні:
-У першую чаргу, я думаю, я атрымала падтрымку ад сваіх сяброў, ад палякаў – сваіх аднакласнікаў, бо яны ўсе мае пасты, нават, калі яны па-беларуску напісаныя, яны іх перакладаюць і чытаюць. І яны далі мне ведаць, што калі пачнецца конкурс, давай нам спасылкі, будзем галасаваць. Вялікую падтрымку атрымала ад саміх удзельнікаў, чаго я, шчыра, абсалютна не чакала.
На сцэне “Бардаўскай восені” артыстку падтрымала сям’я, якая часта выступае разам з Юстынай.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Вялікую падтрымку атрымала ад сяброў і саміх удзельнікаў” appeared first on Рацыя.



