Міраслаў Пяткевіч: Школа ў Чыжах – гэта вялікая беларускамоўная сям’я
Description
Пачатковая школа ў Чыжах сёння выглядае прыгожа і ўладкавана. Але галоўнае — яна атрымала імя беларускага паэта Віктара Шведа, а разам з ім — уласны штандар і памятную шыльду.
<figure class="wp-block-image size-large">

Наш сённяшні «Госць Рацыі» — дырэктар школы ў Чыжах Міраслаў Пяткевіч, які вёў урачыстую цырымонію перадачы штандара ў вясковай святліцы і разам з дзецьмі дый бацькамі правёў яго ўрачысты перанос у школу. Мы пагаворым пра тое, што азначае гэта для вучняў, настаўнікаў і ўсёй супольнасці Чыжоў: як у школе захоўваюць памяць пра Віктара Шведа і чым жыве беларускае і школьнае жыццё ў гэтым кутку Падляшша.
РР: Дазвольце павіншаваць вас з такой вялікай урачыстасцю – адкрыццём шыльды ў гонар Віктара Шведа і атрыманнем уласнага штандару. Дзякуючы каму гэта атрымалася, каго можна падзякаваць?
Міраслаў Пяткевіч: Я дзякую ўсім бацькам, перадусім, усім спонсарам, якія спрычыніліся да таго, што сённяшняя ўрачыстасць змагла адбыцца. Атрымалі цудоўны штандар і ўжо маем адмысловую назву і сімволіку школы, бо маем імя Віктара Шведа, як і штандар школы з выявай Віктара Шведа.
<figure class="wp-block-image size-large">

РР: Сярод вучняў і настаўнікаў, ці ёсць тыя, хто ведаў Віктара Шведа? Ці можа Вы асабіста яго ведалі?
Міраслаў Пяткевіч: Так, канешне. Я два разы сустракаўся з Віктарам Шведам, маю нават ягоныя томікі вершаў, падпісаныя адмыслова для мяне. Унізе маем стэнд, дзе ёсць фотаздымкі з Віктарам Шведам, які быў у нас у школе. Заўсёды гэта былі вельмі цёплыя спатканні з вучнямі. Зрэшты на гэтых фотаздымках бачна, што вакол Віктара Шведа заўсёды было вельмі шмат дзяцей заўсёды. Ён падпісваў кнігі, свае публікацыі, была мілая і шчырая атмасфера.
РР: А ці быў асаблівы для яго кабінет, можа быць, беларускай мовы ці штосьці такое?
Міраслаў Пяткевіч: Напэўна штосьці такое створым. У сувязі з тым, што не маем дастаткова шмат месца ў нашай школе, але такі куточак памяці нашага патрона напэўна ў школе паўстане.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя
The post Міраслаў Пяткевіч: Школа ў Чыжах – гэта вялікая беларускамоўная сям’я appeared first on Рацыя.