Рок-гурт N.R.M. анансаваў свае апошнія канцэрты
Description
Беларускі рок-гурт N.R.M. анансаваў свае апошнія канцэрты. У Вільні развітальная імпрэза пройдзе 7 лістапада, у Варшаве – 9-га. На падзеях музыкі не толькі зайграюць легендарныя хіты, але і прэзентуюць кампазіцыі са свайго будучага, фінальнага альбома. Пра гэта і не толькі Госці Рацыі – удзельнікі бэнду N.R.M. Піт Паўлаў і Алезіс Дземідовіч – распавялі нашай журналістцы Марыне Савіцкай.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>РР: Як адбываюцца рэпетыцыі? З якімі думкамі?
Алезіс Дземідовіч: У нас не толькі апошні канцэрт, але і апошні альбом N.R.M. Падрыхтоўка ідзе буйнымі крокамі. Матэрыял нам добра вядомы. Мы будзем выконваць новыя песні і, безумоўна, нашыя старыя.
Піт Паўлаў: Мы заўсёды спрабавалі ўтрымліваць баланс паміж новымі і тымі песнямі, якіх чакаюць ад нас тыя, хто прыходзіць на канцэрт. Усе, канешне, ведаюць песню “Тры чарапахі”. Але менавіта яе зараз выконваюць толькі яны самі пад наш акампанімент. Таму што гэтая песня ператварылася ў нейкі мем, яна ўжо не належыць гурту, яна належыць ужо нашай ментальнай прасторы. Таму нейкія песні трэба абавязкова рыхтаваць, але для нас, канешне, вельмі істотна паказаць песні з альбома “Кропка” – нашага апошняга альбома. Нагадаю, што мы прыдумалі назву “Апошні”, але, калі рабіўся дызайн Вовам Цэслерам, ён зрабіў графічную рэч такую, што там кропка. Ён менавіта меў на ўвазе, што мы ставім кропку. І мы потым параіліся з Алезісам, што нават так будзе лепей.
Алезіс Дземідовіч: “Апошні” – гэта як бы пратакольнае, яно гучыць не эмацыйна. А тут “Кропка” – мы ставім кропку, гэта назва нам больш спадабалася, дзякуючы Цэслеру.
Квіткі на развітальныя канцэрты калектыву ўжо ў продажы.
Нагадаем, гурт N.R.M. быў створаны ў 1994-м годзе.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Рок-гурт N.R.M. анансаваў свае апошнія канцэрты appeared first on Рацыя.



