DiscoverРацыяСяргей Бульба: Стрыжань павінны складаць людзі з ідэяй
Сяргей Бульба: Стрыжань павінны складаць людзі з ідэяй

Сяргей Бульба: Стрыжань павінны складаць людзі з ідэяй

Update: 2025-10-09
Share

Description

Госць Рацыі – Сяргей Бульба – беларускі грамадскі дзяяч, былы вайсковец Беларускай арміі, а таксама заснавальнік легендарнага ўжо “Белага легіёну”.





<figure class="wp-block-image size-large">Сяргей Бульба</figure>



РР: Шосты год пасля беларускага жніўня 2020 года, у Беларусі, такое ўражанне, поўная пацыфікацыя. Ад рэвалюцыйных настрояў нічога не засталося. Хто паспеў збегчы, уладкоўвае жыццё за мяжой, згасае вера ў вяртанне на Радзіму. Старая апазіцыя ня ў змозе дамовіцца з новай, спрэчкі за грошы, спрэчкі за лідарства. Ці толькі так здаецца?





Сяргей Бульба: А інтарэсы розныя, сапраўды, разумееце, калі той ці іншы праект ствараўся для той ці іншай мэты. Усё ж такі стрыжань мусяць складаць людзі з ідэяй. Самае важнае ў пабудове любой іерархіі, кожнай дзяржавы усё ж такі ідэалогія. І калі гэтай ідэалогіі няма, то можна кампенсаваць, і адзінае, чым яны кампенсуюць, – гэта грашыма. Пакуль выдзяляюць нейкія грошы, яны размяркоўваюць і адпаведна ствараецца ілюзія таго, што вакол іх ёсць нейкія людзі, якія быццам бы іх падтрымліваюць. Але як толькі закончацца грошы, што застанецца?  Хто-небудзь узгадае пра Святлану Георгіеўну, напрыклад, вось сёння ахову знялі, заўтра, напрыклад, закончылі фінансаванне. Хто-небудзь праз год узгадае пра яе? Сумняваюся.





РР: Літоўскі ўрад здымае ахову з Офіса і са Святланы Ціханоўскай, чытаю каментары, і мяне гэта крыху здзіўляе, большасць беларусаў у сеціве лічаць, што гэта добрае рашэнне.





Сяргей Бульба: Так, гэта і ёсць зваротная сувязь. На тым тыдні падчас інтэрв’ю ўкраінскаму ТВ-каналу ў мяне запыталі, чаму Ціханоўская, яна ж ваш лідар, калі мы ёй задаем пытанне, чаму вы не заклікаеце да масаввых пратэстаў у Беларусі, чаму яна няўпэўнена сябе паводзіць. Кажу, таму што яна разумее, што куды б яна не звярнулася, ніхто не зрэагуе на гэтыя заклікі. Чаму яна ў 2020-ым не звярталася ў жніўні, у верасні, калі быццам яна перамагла на выбарах? Вось тады трэба было заклікаць.





РР: Але Ціханоўская ў 2020-ым і Ціханоўская ў 2024 і 2025-ым – гэта розныя Ціханоўскія.





Сяргей Бульба: Розныя. Звычайна такіх людзей, без харызмы, без ідэалогіі, без стрыжня, такіх людзей звычайна штурхаюць на паверхню, калі за імі ёсць нейкія хітрыя, якія збіраюцца кіраваць імі. То бок, тут два варыянты. Ці сапраўдны лідар, які мае энергію, дух, які можа сапраўды павесці народ. Па ўсім свеце каля 200 краін, і мы бачым, дзе рэальныя лідары, а дзе створаныя менавіта піярам.





РР: Вельмі часта з усіх бакоў чуем такія закіды: нічога не зрабіла Ціханоўская, нічога не зрабіў яе Офіс, а 5 гадоў маланкава прайшлі. А колькі дывізій у Папы? Так Сталін у 1945 адказаў Чэрчылю, калі той сказаў, што Папу не падабаецца, што Польшча трапляе ў савецкую зону ўплыву. Таксама ж можна спытаць, а колькі дывізій у Ціханоўскай?





Сяргей Бульба: Але ж Рым – гэта ў першую чаргу ідэалогія. Пра тое, што мы казалі – наяўнасць ідэалогіі і стрыжня.





РР: Але дыктатары разумеюць толькі сілу. Адтуль і пытанне Сталіна. Тое ж пытанне можам паставіць сёння Пуціну.





Сяргей Бульба: Уплыў. Па ўсім свеце, глядзіце, колькі католікаў, і колькі ўплыву па ўсім свеце. Гэта ж па сутнасці, ордэнская структура, якая трымае ўвесь свет ідэалагічна. На што ім дывізія, калі яны могуць наратывамі перамагаць? Яны наратывы ствараюць. А што генеруе Святлана Георгіеўна?





<figure class="wp-block-image size-large">МІхал Андрасюк і Сяргей Бульба</figure>



РР: Мне здаецца, на дадзены момант Святлана Ціханоўская, сапраўды, не прэзідэнт Беларусі. Але можа быць добрым амбасадарам беларускай ідэі – новай, дэмакратычнай Беларусі ў свеце.





Сяргей Бульба: Вось якраз яе атачэнне паказвае, што па лініі МЗС некаторыя прафесійна спраўляюцца. Па свеце возяць, прэзентуюць.





РР: На дадзены момант, калі не Ціханоўская, то хто?





Сяргей Бульба: Гэта пытанне для ўсіх. На Захадзе глядзяць таксама і разумеюць, што ў Беларусі няма на сённяшні дзень той сілы, якой можна было б даверыць перадаць Беларусь у рукі пасля Лукашэнкі, хто б яе мог захаваць. Тым больш, ва ўмовах такога Пуціна пад бокам. Усе разумеюць, што ніхто такой сілы не бачыць. А вось гэтыя ўперліся. Яны на сённяшні дзень сінімі лапкамі так жа, як Аляксандр Рыгоравіч, так жа і атачэнне Святланы Георгіеўны ўчапіліся, і нікога не падпускаюць. То бок, любы, хто можа на нешта прэтэндаваць, яго пачынаюць з двух бакоў ціснуць. Мне, напрыклад, “прылятае”, што з боку лукашэнкаўскіх, што з боку ціханоўскіх.





РР: Праект “Паспалітае рушэнне” завершаны, але пайшлі чуткі пра адраджэнне “Белага легіёну”.





Сяргей Бульба: Так, у тым ліку не закрыты гештальт. Я не буду хаваць, бо гэта інфармацыя ў прынцыпе прасочваецца. Скажу так, што ў 1996 годзе мяне вывозілі закопваць у лес, я тады перажыў клінічную смерць, КДБ гэтым займалася. Паляжаўшы ў бальніцы, асэнсаваўшы, што ў Беларусі няма ўжо правілаў гульні на той час, мы зразумелі, што адзіны шлях – гэта падрыхтоўка аднаўлення канстытуцыйнага ладу менавіта ўзброеным шляхам. Для гэтага ў Беларусі не будзе ніякага народнага паўстання. Каб прыйсці да перамогі, нам трэба ідэалагічна мець на сваім баку частку беларускіх сілавікоў. Нам трэба дасягнуць, каб на нашым баку была значная частка сілавых структур. Тады Масква не ўлезе і не залье крывёю ўсё ў нас. І трэба чакаць зручнага моманту.





РР: А зручны момант – гэта што? Якая падзея можа прывесці да гэтага моманту?





Сяргей Бульба: Згадваюцца 90-я гады, калі Расеі было яўна не да нас.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Гутарыў МІхал Андрасюк, Беларускае Радыё Рацыя






The post Сяргей Бульба: Стрыжань павінны складаць людзі з ідэяй appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Сяргей Бульба: Стрыжань павінны складаць людзі з ідэяй

Сяргей Бульба: Стрыжань павінны складаць людзі з ідэяй

Ina