Сяргей Чарняк: вельмі рады быў завітаць у Беласток
Description
Амаль тры дзясяткі чалавек завітала ў беластоцкі хаб «Новая Зямля», каб паслухаць канцэрт выканаўцы беларускіх песень Сяргея Чарняка. Гучалі песні на словы Багдановіча і Барадуліна, Караткевіча, Судніка ды іншых беларускіх паэтаў.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Сяргей Чарняк</figcaption></figure>Сяргей падзяліўся сваімі ўражаннямі з выступу перад беларусамі Беластока:
– Я марыў пабываць у Беластоку, таму што многа знаёмых землякоў тут. І вось я нарэшце, даехаў, гельштат закрыты. Прыйшлі тыя, каго я хацеў бы пабачыць. Не ўсе, таму што такая збежка атрымалася. Па мне, быў аншлаг.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Па словах старшыні ўправы Радыё Рацыя Яўгена Вапы, яму вельмі падабаецца беларуская бардаўская песня:
– Патрэба слухаць менавіта класічную бардаўскую песню ёсць неад’емнай часткай звычайнага жыцця. Тое, што я тут магу паслухаць вечную класіку беларускага слова ў класічнай менавіта інтэрпрэтацыі проста прыносіць разуменне, што абсалютна канцэрт паказаў, што гаварыць пра тое, што ў Беларусі адмірае бардаўская класічная песня, гэта няпраўда.
Канцэрт Сяргея Чарняка ў Беластоку паставіў прыгожую кропку ў яго міні-туры — пасля апошніх акордаў музыка вярнуўся ў Познань, горад, які цяпер называе домам.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Сяргей Чарняк: вельмі рады быў завітаць у Беласток appeared first on Рацыя.



