Традыцыйнае беларускае вяселле паказалі ў Вільні
Description
Традыцыйнае беларускае вяселле паказалі ў Вільні. Яго ладзіў у сваім памяшканні этнацэнтр “Світанак” на чале з кіраўніцай Марынай Струнеўскай. Свята праходзіла па ўсіх беларускіх традыцыях, удзельнікі і госці вяселля былі ў асноўным у беларускіх строях.
<figure class="wp-block-image size-large">

Ролю маладых выконвалі Яўгенія і Уладзь, якія на самой справе нядаўна ажаніліся, але не ладзілі вяселля, а толькі распісаліся.
– Нам прапанавала Марына. Мы даўно знаёмыя, разам робім розныя культурныя рэчы. І вось зараз гэта было вяселле, сумясцілі карыснае з прыемным, дапамаглі “Світанку”, а яны дапамаглі нам адзначыць вяселле.
– Класна, што як дома, што па-беларуску, усе нашы традыцыі. Добра, што мы тут гэта робім і адчуваем сябе, як дома, гэта класна.
<figure class="wp-block-image size-large">

Паводле кіраўніцы этнацэнтра “Світанак” Марыны Струнеўскай, яна ладзіць вяселлі як маршала вельмі даўно, з шаснаццаці гадоў, у Вільні вырашыла аднавіць беларускі абрад і падараваць свята беларусам:
– Яны пажаніліся ў 2020 годзе, перад самым пікам рэпрэсій яны распісаліся і з’ехалі, у іх не было вяселля. І мы вырашылі зрабіць ім сапраўднае вяселле і разам з тым паказаць традыцыю. У нас даўно была гэтая думка.
Акрамя ўдзельнікаў этнацэнтра “Світанак” у рэканструкцыі Беларускага вяселля ўдзельнічалі музыка Вячка Красулін, які граў на дудзе, цымбалістка Паліна Курановіч і спецыялістка па фальклору Дана Струнеўская.
<figure class="wp-block-embed is-type-video is-provider-youtube wp-block-embed-youtube wp-embed-aspect-16-9 wp-has-aspect-ratio">

Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>

<figure class="wp-block-image size-large"><img alt="Традыцыйнае Беларускае вяселле ў Вільні" class=