У Беластоку адбыўся Дзень Святога Губерта
Description
У беластоцкім хабе «Новая Зямля» гарадзенцы, што жывуць на беластоцкай зямлі, 2-га лістапада адзначылі Дзень Святога Губерта – неафіцыйны дзень горада.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Было шмат цікавых конкурсаў, прывітанняў ад гарадзенцаў з усяго свету, а разынкай сустрэчы стаў боршч-батл ад гарадзенскіх кухараў.
Пра сустрэчу і свята кажа актор Аляксандр Енджыеўскі:
– Дзень Святога Губерта для гарадзенцаў. Суполка гарадзенцаў у Беластоку даволі моцная. Гэты дзень – гэта мажлівасць, каб гарадзенцы сустрэліся. Можа каб на час забыліся, што зараз адбываецца, дзе яны. Каб яны зноў апынуліся ў Гародні, у сваёй гарадзенскай атмасферы. Гэта па-першае. Па-другое, – гэта сустрэча, сустрэча з аднадумцамі, з тымі людзьмі, якія нагадваюць пра Гародню.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Пра дзень Святога Губерта кажа прафесар Палітэхнікі беластоцкай Святлана Куль-Сяльверстава:
– Мы ўсе ў Гародні, дзе б мы не былі. Яшчэ раз вынесці з сябе, з нутры, на вонкі, тое, што ў цябе ёсць. Гэта вельмі добра. Таму што жывеш, а Гародня сніцца, Гародню згадваеш кожны дзень. Вось так сустрэцца і паглядзець, што я не адна такая. Нас такіх многа – гарадзенцаў. Канешне, гэта добра.
Удзельнікі боршч-батла атрымалі шыкоўныя падарункі, а пераможцы конкурсаў і віктарынаў – прызы ад спонсараў мерапрыемства.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post У Беластоку адбыўся Дзень Святога Губерта appeared first on Рацыя.



