DiscoverРацыяУ Варшаве прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра”
У Варшаве прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра”

У Варшаве прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра”

Update: 2025-11-10
Share

Description

У Варшаве ў музеі гісторыі габрэяў Polin прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра”. Імпрэза пройдзе пры ўдзеле аўтара-паэта Андрэя Скурко і ілюстратаркі Волі Кузьміч. Акрамя таго, дзеячка правядзе тэматычны майстар-клас. Пра іншыя адметнасці падзеі, а таксама працу з сучаснымі дзецьмі ў эміграцыі, змены ў візуальным мастацтве пасля 2020-га Госця Рацыі – Воля Кузьміч – распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: 16 лістапада, зусім хутка, адбудзецца ў вас гэтая сустрэча для дзяцей. Распавядзі, калі ласка, што яна будзе сабой уяўляць.





Воля Кузьміч: Гэта будзе цёплая, незвычайная сустрэча, таму што гэта будзе адбывацца ў музеі. Стэрэатыпна падаецца, што ў музеі будзе нейкая пафасная атмасферы. Насамрэч гэта музей гісторыі польскіх габрэяў. Я сама была ў гэтай зале, паглядзела, як там усё выглядае. Гэта проста неверагодная пляцоўка, таму што яна супер мультыфункцыянальная. Там могуць быць дзеці розных узростаў. Адпаведна мы прадумаем такую праграму, каб было цікава дзецям і маленькім і больш дарослым.





Там у нас будзе чытанне кнігі, там у нас будуць майстар-класы, я павучу дзетак маляваць дыназаўраў, прытым рознаўзроставых, то-бок, хтосьці зможа паразмалёўваць, а хтосьці зможа самастойна маляваць. І будзе яшчэ адзін супер-супер сюрпрыз, мы паспрабуем ўсе дружна падумаць, як можам сваімі ўласнымі сіламі, сваімі творчымі ручкамі, дадаўшы крыху магіі, паспрабаваць выцягнуць, выманіць аднаго з дыназаўрыкаў з кніжкі наўпрост у залу, каб ён пабыў з намі.





РР: А чаму дыназаўрыкі?





Воля Кузьміч: Таму што, напэўна, кожны з нас, асабліва з дзяцей, дарослыя таксама некалі імі былі, кожны з нас гэта крыху дыназаўрык – крыху калючы, крыху зубасценькі, але ўсё адно вельмі моцна любімы бацькамі. Усе мы родам з дыназаўраў, у пэўнай ступені, таму што цяжка ўявіць любы ўзрост чалавека, які бы не меў гэтага дзіцячага захаплення дыназаўрамі. Таму такая дастаткова метафарычная рэч.





У вершах вельмі шмат пра дыназаўраў, але кніга напоўнена многімі іншымі вобразамі, таму гэта хутчэй сімвалічная штука пра дыназаўраў, але яна ў шырокім сэнсе пра дзяцінства.





Наогул гэтая кніга трэцяя ў нашай калекцыі. У нас іх задумана тры. Першая называецца «Хто жыве ў гаражы» пра машынкі. Другая «Стукі-грукі – што за гукі» – гэта пра інструменты. Неверагодная кніга, мне здаецца, што ў нас на рынку ўвогуле такога няма. Там пра ўсе інструменты – ад малатка, да сякеры і рубанка. І трэцяя кніга «Як завесці дыназаўра». Гэта ўжо завяршальная ў гэтай калекцыі. Таму адпаведна ўсе гэтыя кнігі будуць прысутнічаць там таксама. Я ведаю, што некаторыя калекцыянуюць гэтыя кнігі.





І цікава будзе тое, што мы будзем з Андрэем Скурко. Цяжка нам злавіцца на розных прасторах, таму што мы жывем у розных гарадах. Андрэй прачытае вытрымкі з гэтай кнігі. Будуць таксама розныя сюрпрызы, таму ўсе сакрэты не буду раскрываць.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Кніга “Як завесці дыназаўра” выйшла ў выдавецтве Gutenberg Publisher.





Беларускае Радыё Рацыя





Фотаз архіву Волі Кузьміч.


The post У Варшаве прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра” appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

У Варшаве прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра”

У Варшаве прэзентуюць кнігу для дзяцей “Як завесці дыназаўра”

Ales