У Вільні адкрыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA
Description
VII Міжнародны фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA адкрыўся 10 кастрычніка ў Беларускім музеі імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Сёлета ён ладзіцца пад лозунгам “Птушкі без гнёздаў”, які адсылае да асобы Ларысы Геніюш, якая стала сімвалам нязломнасці і вернасці сваім ідэалам.
<figure class="wp-block-image size-large">

Паводле прэс-сакратара Міжнароднага саюза беларускіх пісьменнікаў, каардынатара віленскай “Прадмовы” Ціхана Чарнякевіча, кожны лозунг фестываляў заўжды метафарычны.
-Нам падалося, што вось гэты час вельмі блізкі фестывалю, таму што мы ўсе існуем, мы ёсць, але з гнёздамі ў многіх праблема. І таму цытата з Ларысы Геніюш досыць адпавядае сучаснай літаратурна-культурнай і ўвогуле ўсёй беларускай сітуацыі. Мы спрабуем дзесьці ўсталявацца, але гнёзды нашы засталіся ў Беларусі.
<figure class="wp-block-image size-large">

Як кажа куратарка Віленскага беларускага музея імя Івана Луцкевіча Паўліна Вітушчанка, праграма ”Прадмовы” вельмі інтэнсіўная:
-Гэтым разам праграма сапраўды разлічаная на кожнага гледача, на кожнага чытача. Там ёсць і для самых маленькіх спектакль, і канешне, для дарослых, кнігі розных густаў. І, канешне, нагода спаткацца з любімымі аўтарамі.
VII Міжнародны фестываль PRADMOVA пройдзе ў чатырох гарадах Еўропы – Вільні, Празе, Познані і Варшаве. У праграме фестывалю прэзентацыі кніг, дыскусіі, спектаклі, традыцыйная “Ноч паэіі” ды іншае.
Праграма фестывалю: https://pradmova.eu/periods/10-12-kastrychnika-2025-vilnja.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-14 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

<figure class="wp-block-image size-large">

</figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Вільні адкрыўся фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA appeared first on Рацыя.