Фрыдман: Гэта недальнабачная палітыка Еўропы
Description
Федэральнае міністэрства замежных спраў Германіі паведаміла, што не плануе працягваць фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі ў 2026 годзе.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Александр Фрыдман</figcaption></figure>Палітолаг Александр Фрыдман, які стала працуе ў Нямеччыне, адзначае, што такое рашэнне можа мець сур’ёзныя наступствы для незалежнай навукі і гістарычнай памяці:
– Еўрапейскі трэнд – цікавасць да Беларусі зменшылася. Беларусь гэта тое, на чым можна зэканоміць. Змяніць сітуацыю ў Беларусі немагчыма, паўплываць на тое, што там адбываецца, таксама. Ну дык навошта гэта фінансаваць? Трэба змагацца за тое, дзе сапраўды можна дасягнуць поспех. Напрыклад, украінскі напрамак. Такі падыход я лічу абсалютна памылковым і недальнабачным.
Фрыдман таксама адзначае, што Форум служыў не толькі платформай для даследаванняў гісторыі ХХ стагоддзя, але і месцам абмеркавання гістарычнай памяці ў транснацыянальным кантэксце, што асабліва важна ў сітуацыі росту палітычнага ціску на беларускую акадэмічную супольнасць.
Па словах палітолага, напрацоўкі Форуму супярэчылі ідэалагічным інтарэсам рэжыму Лукашэнкі, таму іх падтрымка з боку Нямеччыны была асабліва важнай.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Фрыдман: Гэта недальнабачная палітыка Еўропы appeared first on Рацыя.



