“Абарона правоў людзей стала прыярытэтам у маім жыцці”
Description
Уладу ад дзейнасці праваабаронцаў «плюшчыць», – так лічыць юрыст Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алег Мацкевіч. Ён і пасля выгнання «Вясны» і яе супрацоўнікаў, не перастаў займацца абаронай правоў чалавека.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Рэжым баіцца тых, хто ўмее бараніць правы чалавека і падае прыклад вольнага чалавека. Бо вольныя людзі для дыктатара – гэта пагроза страты захопленай на доўгія гады ўлады, гаворыць Алег Мацкевіч:
-Абарона сваіх правоў і правоў іншых людзей стала прыярытэтам у маім жыцці. Тым больш, я пазнаёміўся з людзьмі, каторыя гэтым займаліся. І я пагадзіўся ўдзельнічаць у працы Праваабарончага цэнтра “Вясна”. І я ўліўся ў гэтую арганізацыю. Калі мы працавалі ў Беларусі, ўмовы былі больш лагоднымі да 2020 года, нягледзячы на той прэсінг, якому падвяргаліся ўсе мы. Тады можна было на месцы ажыццяўляць гэтую дзейнасць. Зараз з-за мяжы гэта значна цяжэй рабіць. Тым не менш, праца працягваецца. І відавочна, што ўладу ад яе плюшчыць.
Юрыст-праваабаронца Алег Мацкевіч просіць беларусаў не баяцца і звяртацца па дапамогу ў «Вясну». Нельга быць паслухмяным вінцікам у сістэме дыктатара, якая ператварае цябе ў раба.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Абарона правоў людзей стала прыярытэтам у маім жыцці” appeared first on Рацыя.



