DiscoverРацыя“Атрыманне прэміі Сахарава для Пачобута – важная падзея для Беларусі”
“Атрыманне прэміі Сахарава для Пачобута – важная падзея для Беларусі”

“Атрыманне прэміі Сахарава для Пачобута – важная падзея для Беларусі”

Update: 2025-10-24
Share

Description

Госць Рацыі – дарадца па парламенцкім супрацоўніцтве і канстытуцыйнай рэформе Офіса Святланы Ціханоўскай Анатоль Лябедзька.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: Давайце абмяркуем, падсумуем беларускі тыдзень на палях еўрапейскага парламенту. Хаця, усё ж такі, відаць я памыляюся, бо, здаецца мне, асобная падзея – беларускі тыдзень у Еўрапарламенце, яна, здаецца, адбываецца ў снежні.





Анатоль Лябедзька: Не, гэта не беларускі тыдзень, але можам дакладна сказаць: вельмі моцны, магутны беларускі дзень у Страсбургу ў Еўрапарламеце.





РР: Навіна, якой мы пачнём абмеркаванне, – гэта прэмія імя Андрэя Сахарава «За свабоду думкі». І яна дасталася Андрэю Пачобуту. Калі ласка, вашыя ўражанні, каментары і як гэта адбылося.





Анатоль Лябедзька: У гэтыя хвіліны мы былі ў чаканні. Акрамя Святланы Ціханоўскай там сабраліся дэпутаты з розных груп і фракцый. І ў гэты ж час паралельна ішло абмеркаванне, канчатковае слова належала кіраўнікам палітычных групаў. І вось тут ужо тэлефануюць Малгажаце Гасеўскай, кіраўнічцы дэлегацыі па Беларусі, і яна проста крычыць, што мы перамаглі. І гэта была такая эйфарыя. Для нас гэта сапраўды вельмі пазітыўныя эмоцыі, вельмі добрае рашэнне.





І мы, дарэчы, спрычыніліся да таго, каб атрымаў прэмію Сахарава менавіта наш кандыдат. Якім чынам? Самы адказны момант – гэта было галасаванне на фракцыі Еўрапейскай народнай партыі, каго падтрымліваць, і там была інтрыга ў тым, што нямецкая дэлегацыя прапанавала аднаго кандыдата, а польская прапанавала Пачобута. І вось тут была інтрыга. І мы далучыліся да таго, каб пераконваць тых, хто вагаўся, каб яны падтрымалі Пачобута. Па нашых падліках, мы недзе 10-15 галасоў дабавілі. І канчатковае галасаванне – гэта 5 галасоў перамогі за Пачобута. А гэта азначала, што ўся фракцыя, найбуйнейшая фракцыя – Еўрапейскай народнай партыі, галасуе за Пачобута. І разам з кансерватарамі, якія напачатку былі як раз ініцыятарамі вылучэння Пачобута. І гэта была магутная сіла. І гэта ўсё спрацавала.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “Атрыманне прэміі Сахарава для Пачобута – важная падзея для Беларусі” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Атрыманне прэміі Сахарава для Пачобута – важная падзея для Беларусі”

“Атрыманне прэміі Сахарава для Пачобута – важная падзея для Беларусі”

Ales