“Да перамогі нам вельмі далёка”
Description
Да перамогі нам вельмі далёка. Кажа пра палітычныя працэсы сябра Каардынацыйнай рады ды сябра аб’яднання родных ды колішніх палітвязняў Святлана Мацкевіч. У беларускай прасторы працягваюцца дыскусіі пра стратэгіі вызвалення беларускіх палітвязняў з турмаў. Святлана Мацкевіч ды яе аднадумцы выступаюць за гуманітарны дыялог, які можа актываваць Еўропа.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Святлана Мацкевіч</figcaption></figure>Сваю пазіцыю патлумачыла наша госця – Святлана Мацкевіч:
– Гуманітарны трэк – гэта калі ў першую чаргу ставіцца пытанне ці галоўная задача – менавіта вызваленне палітзняволеных. І другая задача – гэта зніжэнне рэпрэсій у Беларусі, зніжэнне і паступовае іх поўнае зварочванне. І фармаванне ў такой стратэгічнай перспектыве больш-менш адэкватных умоваў у краіне для мірнага існавання. Таму што зараз гэта выглядае быццам мірна, але на самой справе ідзе ўсё адно вайна. І гэта ідзе і на ўзроўні фізічнага знішчэння людзей, і ўтварэння неадэкватных умоваў існавання грамадзянскай супольнасці, і проста беларуса, чалавека, грамадзяніна гэтай краіны. І ў тым ліку вайна ідзе ў першую чаргу на ўзроўні ідэалогіі, на ўзроўні першасных каштоўнасных установак, разумення дабра і зла. То бок гэта вайна паміж імперыяй і дэмакратыяй, і ў прынцыпе Беларусь знаходзіцца зараз на гэтай пікавай кропцы канфліктнасці. І здаецца, што быццам і няма там нічога, а на самой справе там цэлы клубок крызісных сітуацый.
І я думаю, што Беларусь знаходзіцца на піку гэтага крызісу і канфлікту. Гэта быццам такое памежжа, і нам яго трэба рашаць.
Гуманітарны трэк разглядаецца як тая сітуацыя, праз якую ставіцца асобная задача – быццам нітка цягнецца. Чаму мы раней быццам лабіравалі гэтае пытанне. Пытанне вызвалення палітзняволеных павіннна станавіцца першасным і далей выцягваць усю гэтую стратэгічную лінію дэмакратычных сіл, і для замежных партнёраў у тым ліку. Амерыканскі трэк ужо паказвае, што гэта магчыма і што гэта прадуктыўна. Намаганняў толькі амерыканцаў для падтрымання гуманітарнага трэку і дасягнення канчатковых вынікаў недастаткова. Таму неабходна, каб падключаліся ў тым ліку і еўрапейскія партнёры. Трэба штосьці Лукашэнку паабяцаць.
Еўрапейскі бок на сёння мае некалькі варыянтаў. Першае – аслабленне міжнародных пагроз, судоў і г.д., якія ўжо ёсць. Аслабленне гэтых патрабаванняў у адказ. Тыя ж амбасады, тая ж самая схема. Пашырэнне працы амбасадаў і міжнароднай прысутнасці ў Беларусі. Такім чынам забяспечваючы вызначанае пацяпленне. І тое ж самае прызнанне, за якое Лукашэнка. Гэта і санкцыі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
У Беларусі па стане на 21 кастрычніка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1233 асобы, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш чым 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Да перамогі нам вельмі далёка” appeared first on Рацыя.



