“На Форуме Астрожскіх была разнастайная праграма”
Description
У мінулыя выходныя Кіеў стаў пляцоўкай для Форуму Астрожскіх — сустрэчы, якая аб’яднала палітыкаў, грамадскіх актывістаў, даследчыкаў і медыяэкспертаў з усяго рэгіёну. Гэта быў не проста абмен думкамі: падчас масіраваных ракетных і дронных атак частка ўдзельнікаў вымушана працягвала дыскусіі ўжо ў бамбасховішчы. Нават у такіх умовах форум не страціў дынамізму і сэнсавай вагі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Пра атмасферу, галоўныя тэмы ды выклікі форуму распавяла медыяэкспертка Марыя Садоўская-Комлач:
– Тое, што мне спадабалася, што была вельмі вялікая разнастайнасць праграмы, што ўпершыню была моладзевая панэль, дзе разам выступала моладзь з Беларусі і Украіны – актывісты. Якія мелі свой адметны погляд, на тое, як усталёўваць давер і ўвогуле, як рыхтаваць моладзевую тэматыку. І таксама я лічу, што важна было тое, што на дыскусіі з беларускімі добраахвотнікамі альбо былымі добраахвотнікамі, ваярамі Палка Каліноўскага былі прадстаўнікі Міністэрства абароны.
Беларуская супольнасць таксама гучна заявіла пра сябе. На Форуме прысутнічалі прадстаўнікі Офіса Святланы Ціханоўскай, эканамісты, палітычныя аглядальнікі і стратэгі. Яны прадставілі беларускі погляд на рэгіянальную бяспеку, будучыню дэмакратычных перамен і ўмацаванне сувязяў з украінскімі партнёрамі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “На Форуме Астрожскіх была разнастайная праграма” appeared first on Рацыя.



