“Працягваю маляваць кожны дзень партрэты нашых палітвязняў”
Description
У межах праекту “Беларускі мартыралог” больш за тысячу партрэтаў беларускіх палітвязняў вандруе па ўсім свеце.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Кожны тыдзень калекцыя папаўняецца некалькімі малюнкамі праз тое, што колькасць закладнікаў рэжыму не змяншаецца, – адзначыла беларуская мастачка Ксіша Анёлава:
-Гэты праект пад агульнай назвай “Беларускі мартыралог”. Ён ствараецца з 2020 года пасля забойства Рамана Бандарэнкі – мастака, які выйшаў абараніць у сваім уласным двары бел-чырвона-белыя стужкі. І я працягваю маляваць з тых пор кожны дзень – гэта партрэты нашых палітычных вязняў у Беларусі.
Ксіша Анелава малюе патрэты палітвязняў амаль штодзень, частка з іх — у тым ліку ў іканапіснай тэхніцы. Мэта — з часам намаляваць кожнага, хто стаў ахвярай беларускага рэжыму.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя.
Здымак: Дом Творцаў
The post “Працягваю маляваць кожны дзень партрэты нашых палітвязняў” appeared first on Рацыя.



