«Прыгоды дыялектолага»: прэзентацыя кнігі Міраслава Янковяка ў Познані
Description
У межах Фестывалю інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA кафедра неафілалогіі Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані (UAM) запрашае ўсіх зацікаўленых на сустрэчу з беларускім дыялектолагам Міраславам Янкавякам.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>-Перадусім, прамоцыя беларускай культуры, беларускай мовы. Магчымасць прэзентаваць падчас “Прадмовы” ў Познані беларускую дыялекталогію. Праца дыялектолага вельмі цікавая, яна дае не толькі вялікія веды, але і магчымасць размаўляць з людзьмі, вучыцца ад людзей. Такіх асоб, як я, засталося рэальна пару чалавек.
Падчас сустрэчы з аўтарам можна будзе набыць кнігу «Беларускія гаворкі Латвіі як прыклад лексічнай спадчыны балцка-славянскага памежжа», у якой даследуецца лексічная традыцыя беларускамоўных супольнасцяў Латвіі і яе сувязь з гісторыяй рэгіёна. Таксама Міраслаў Янковяк распавядзе пра сёлетнія дыялектычныя даследванні беларускай мова на Падляшшы.
Імпрэза адбудзецца 8 лістапада, аб 11-й.
Адрас сустрэчы ў Познані: UAM (al. Niepodległośći, 4, Wydział Neofilologji), пляцоўка А (аўд.С2), 11.00-11.50.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post «Прыгоды дыялектолага»: прэзентацыя кнігі Міраслава Янковяка ў Познані appeared first on Рацыя.



