DiscoverРацыяІмпрэзу мы назвалі “Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча”
Імпрэзу мы назвалі “Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча”

Імпрэзу мы назвалі “Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча”

Update: 2025-11-13
Share

Description

Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча, прымеркаваныя да 95-годдзя паэта і пісьменніка, адбудуцца ў Варшаве. Іх зладзіць беларуская тэатральная студыя “Купалінка” 27 лістапада. Пра фармат, выбітнасць дзеяча і сённяшняе яго ўспрыманне моладдзю Госця Рацыі – сукіраўніца, рэжысёрка “Купалінкі” Вольга распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: Вы робіце падзею, прысвечаную Уладзіміру Караткевічу. Чаму для вас гэта важна?





– Гэта важна не толькі для нас, гэта важна для ўсёй Беларусі. Таму што юбілеі такога рангу, такога памеру, такой велічы творцы сустракаюцца не так ужо і часта ў беларускай культуры. Таму 95-годдзе мы адзначаем ужо год. Гэты год мы назвалі ў «Купалінцы» годам Караткевіча, таму што хацелі пазнаёміць з пісьменнікам беларусаў тут, і гаворка не толькі пра дзяцей, не толькі пра моладзь, у нас ёсць і дарослыя групы, якія не менш цікавяцца і, на вялікі жаль, не на шмат больш ведаюць пра Караткевіча, чым дзеці і чым трэба было б.





Мы пачалі працу фактычна мінулым летам. Мы зрабілі летнікі, прысвечаныя творчасці Караткевіча, гэта былі арт-летнікі, на якіх мы спачатку слухалі, пасля ставілі, а потым запісвалі на відэа і на аўдыё-версіі ягоныя казкі, каб проста наблізіць іх нашым дзецям.





А з дарослымі мы працавалі над спектаклем, амаль цэлы мінулы год. І прэм’ера яго выйшла ў красавіку. Гэта быў спектакль, праўда, па творы Сяргея Кавалёва «Заяц варыць піва», але знакаміты верш, які лёг у аснову гэтай п’есы, якраз-такі быў аўтарства Уладзіміра Караткевіча.





І вось на сам юбілей, на 95-годдзе, ясна, што мы да гэтага ішлі, мы імкнуліся, і што самае прыемнае, што на гэты раз ужо не мы інструктары, выкладчыкі і педагогі, а сама нашая моладзь і самі нашыя ўдзельнікі «Купалінкі», уся нашая супольнасць узялася і сказала, што мы зладзім гэтую вечарыну.





На пачатак вечарына меркавалася як проста нейкая супольная імпрэза, мы хацелі прагледзець нейкія фільмы, нейкія хронікі, паслухаць крыху вершаў. Але аказалася так, што вельмі шмат людзей усё ж такі любяць, можа нават і дзякуючы нашым высілкам, Караткевіча і хочуць прачытаць ягоныя вершы, альбо заспяваць песню на яго верш.





Таму праграма нашая ўжо «лопаецца» на гэты момант. Страх падумаць, яшчэ два тыдні наперадзе. І мы вырашылі проста пераназваць гэтую вечару і назваць яе «Народныя чытанні Караткевіча», бо людзі будуць проста прыходзіць і чытаць свае любімыя вершы. Да чаго варшавякаў таксама пры нагодзе вельмі сардэчна запрашаю.





РР: Галоўнымі ўдзельнікамі на гэтай імпрэзе будуць сябры «Купалінкі»? Ці ўсё ж такі вы чакаеце людзей, якія не ўваходзяць у вашую ініцыятыву, а нейкіх спецыяльна запрошаных?





– Канешне, на кожным івэнце звычайна пішуцца, а тым больш на афішы канцэрта, імёны і прозвішчы. Мы абсалютна свядома вырашылі гэта не рабіць і вырашылі, калі камусьці не дастаткова прозвішча Уладзіміра Караткевіча і нагоды ягонага 95-гадовага юбілею, то няхай абміне гэтую вечарыну.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Імпрэза, прысвечаная Уладзіміру Караткевічу, пройдзе па адрасе plac Konstytucji 6 (экс-пляцоўка Witryna Domu Wschodniego).





Больш пра падзею – на старонцы падзеі ў Facebook.





Беларускае Радыё Рацыя


The post Імпрэзу мы назвалі “Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Імпрэзу мы назвалі “Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча”

Імпрэзу мы назвалі “Народныя чытанні твораў Уладзіміра Караткевіча”

Ales