“Беларусь пад пагрозай ператварэння ў федэральную акругу Расеі”
Description
У Львове працягвае працу чацвёрты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх, які сабраў аналітыкаў, экспертаў і прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці з Беларусі, Украіны і еўрапейскіх краін. Дыскусіі праходзяць ў закрытым фармаце паводле правілаў Chatham House.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Максім Плешко</figcaption></figure>Сваімі ўражаннямі ад дыскусіі і вынікамі першага дня падзяліўся ўдзельнік экспертнай панэлі пра інфармацыйнае поле, кіраўнік грамадскай арганізацыі “Цэнтр беларускіх камунікацый” Максім Плешко:
– Распавядаў пра наш кейс з інфармацыйнай работай. Калі ты хочаш, каб паказвалі пра беларуска-ўкраінскую супрацу, то трэба рабіць пэўныя рэчы, пэўныя захады. Такі форум вельмі карысны, таму што, з аднаго боку, ён дае нам магчымасць азірнуцца, падвесці падсумаванне трох-чатырох гадоў працы, і разважаць пра будучыню.
Падсумоўваючы вынікі дыскусіі, Плешко адзначыў, што беларускае інфармацыйнае поле застаецца пад дамінаваннем расейскага ўплыву, што стварае пагрозу не толькі для Беларусі, але і для ўсяго рэгіёну:
– Дынаміка не з’яўляецца пазітыўнай. Калі будзе сітуацыя так далей развівацца, то Беларусь проста ператворыцца ў федэральную акругу Расейскай Федэрацыі, з якімсьці асаблівым статусам. Гэта не патрэбна ні самім беларусам, ні ўкраінцам. Таму мы будзем працаваць і намагацца. Беларусь будзе ўключана ў еўрапейскі кантэкст, у еўрапейскую цывілізацыю.
Форум у Львове працягвае працу і 12 лістапада, абмяркоўваюцца эканамічнае супрацоўніцтва пасля вайны і культурнае дэкаланіяльнае вымярэнне беларуска-ўкраінскіх сувязяў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post “Беларусь пад пагрозай ператварэння ў федэральную акругу Расеі” appeared first on Рацыя.



