Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы
Description
11 лістапада намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, узяў удзел ва ўрачыстасцях у Варшаве з нагоды 107-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы па запрашэнні Прэзідэнта Караля Наўроцкага.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Павел Латушка, Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Урачыстасць на Пляцы Пілсудскага
Мерапрыемства ўключала змену ганаровай варты каля магілы Невядомага салдата, парад і выступ кіраўніка Польшчы, а ўвечары Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі польскага кіраўніцтва і дыпламатычнага корпусу ў прэзідэнцкім палацы:
– Для мяне было вельмі важна прадстаўляць дэмакратычныя сілы падчас урачыстасцяў з нагоды Дня незалежнасці Польшчы, знаходзячыся сярод замежных амбасадараў. З пункту гледжання дыпламатычнага пратаколу, гэта сігнал. Я падзякаваў прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму за тое, што ён падчас выступлення на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый узгадаў сітуацыю ў Беларусі. Канешне, мы абмяркоўвалі сітуацыю, звязаную з перамовамі з амерыканскага боку па вызваленні палітзняволеных.
У сваім выступе Павел Латушка падкрэсліў, што Польшча з’яўляецца стратэгічным партнёрам дэмакратычнай Беларусі і падзякаваў польскаму грамадству за падтрымку беларусаў у цяжкі гістарычны перыяд. Ён таксама адзначыў надзею, што аднойчы Беларусь стане вольнай і незалежнай, а адносіны паміж двума краінамі будуць трывалымі і сяброўскімі на карысць народаў Беларусі і Польшчы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Дэпутат Сойму Яцэк Карноўскі, астранаўт Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі з жонкай Аляксандрай, дэпутаткай Сойму і Павел Латушка
Беларускае Радыё Рацыя
Фота АПК.
The post Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы appeared first on Рацыя.



