DiscoverРацыя“ЕЗ таксама павінен уключацца ў перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў”
“ЕЗ таксама павінен уключацца ў перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў”

“ЕЗ таксама павінен уключацца ў перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў”

Update: 2025-11-12
Share

Description

4 лістапада Міністэрства фінансаў ЗША зняло частку санкцыяў, накладзеных на нацыянальную авіякампанію «Белавія». Ды таксама працягваюцца перамовы паміж ЗША ды Менскам. Паводле неафіцыйных звестак, таксама ў Менску ёсць і прадстаўнікі Еўразвязу, якія аналізуюць сітуацыю, ці дыялог з уладамі магчымы.





<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



Палітычныя наступствы такіх тэндэнцый аналізуем з палітыкам, сябрам Каардынацыйнай рады, прадстаўніком Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталём Рымашэўскім.





-Мы можам паглядзець на палітыку, на іншы падыход у Злучаных Штатаў. Што б мы не казалі, як бы мы не крытыкавалі прэзідэнта Трампа, але гэты падыход – адзіны падыход, заўважце, які даў станоўчы эфект. Таму што палітвязні – гэта дзясяткі, нават больш за сотню палітвязняў, якія былі вызваленыя, дзякуючы новым падыходам ЗША. Гэта наўпроставыя перамовы з рэжымам на прадмет таго, каб палітвязні былі вызвалены і рэпрэсіі былі спынены. Гэта дало свой плён. І тое, што варта было б зрабіць зараз, на чым сканцэнтравацца – гэта да Еўрапейскага Звяза данесці такі меседж, што еўрапейцы павінны таксама ўключацца ў гэты трэк перамоў з мэтай – мэтаў тут мусіць быць дзве – гэта спыненне рэпрэсій унутры Беларусі і вызваленне палітвязняў. Спыненне рэпрэсій – гэта значыць, каб нашыя беларускія ініцыятывы, якія сёння займаюцца культурай, адраджэннем мовы, адраджэннем грамадзянскай супольнасці ўнутры краіны, каторыя будуюць Беларусь, моцна зруйнаваную ў тым ліку рэпрэсіямі пасля 2020 году, у тым ліку зараз актыўнай дзейнасцю пракрамлёўскіх актывістаў, якія фінансуюцца Крамлём, вось гэтым усім людзям патрэбная дапамога хаця б у фармаце спынення таго ціску, каторы сёння ёсць. Безумоўна, свабодная камунікацыя з ЕЗ. Таму ёсць рэчы, каторыя дейнічаюць, і я хачу нагадаць, што санкцыі нельга казаць, што гэта інструмент, які зусім не дзейнічае на эканоміку Лукашэнкі. Дзейнічае.





Пытанне толькі ў тым, што кожны інструмент трэба выкарыстоўваць прадумана. Як бы нам дапамаглі гэтыя санкцыі, калі б яны ў тым фармаце, у якім яны ёсць зараз, былі ўведзены ў 2020 годзе, калі былі масавыя пратэсты, калі пачалося збіццё і нават забойствы людзей на вуліцах. Мы тады прасілі санкцыі. Нічога падобнага не было зроблена з боку ЕЗ і ЗША таксама. Санкцыі ўводзіліся пазней за пасадку самалёта Ryanair , за ўдзел у вайне. І санкцыйны механізм вельмі павольна раскручваўся. На мой погляд, калі сапраўды дзейсныя санкцыі былі ўведзены,  то было ўжо позна. Але тое, што яны ёсць, гэта інструмент таксама для гандлю.





Ёсць яшчэ адзін інструмент, які, канешне, зацікавіць любыя ўрады любых краін – гэта не толькі ціск. Ведаеце, ёсць палітыка “бізуна і перніка”. Дык вось “пернікам” могуць быць таксама добрыя стасункі, гандаль з Еўрапейскім Звязам, бо гэта дадатковыя рынкі збыту, дадатковыя ўліванні  ў магчымасць росту  для эканомікі любой краіны. У адказ на гэта, безумоўна, трэба патрабаваць спынення ўдзелу, de facto  саўдзелу ў агрэсіі супраць Украіны, спынення рэпрэсій унутры Беларусі і, безумоўна, вызвалення ўсіх без выключэння палітвязняў, якія, я лічу, мусяць мець выбар альбо заставацца ўнутры краіны, альбо з’язджаць па-за межы.





Таму ёсць тут праменьчык святла ў канцы тунэлю, мы яго мусім убачыць, заўважыць вынікі, якія прынесла палітыка новай адміністрацыі Дональда Трампа ў дачыненні да Беларусі. І гэты промень трэба рабіць ярчэйшым. Пакінуць  убаку свае амбіцыі, можа быць палітычныя залішнія, паспрабаваць прызнаць свае памылкі ўсім дэмакратычным сілам. Бо гэта тэма асобнай размовы. Можам пра гэта паразважаць, чаму ў нас так мала папулярныя не толькі Каардынацыйная рада, але і іншыя дэмакратычныя сілы. Чаму іх лозунгі, наратывы так мала цікавяць беларусаў. Калі адбываюцца значныя падзеі, то мала ўдзельнічаюць нават беларусы за мяжой у канферэнцыях, таму што не вераць, напэўна, і гэтыя лозунгі не адпавядаюць тым чаканням і запытам, якія ёсць у людзей. І людзі не вераць, што дэмакратычныя сілы могуць ажыццявіць тое, што яны дэкларуюць.





Агульная колькасць вызваленых палітычных зняволеных у 2025 годзе, інфармацыя з розных крыніц, складае больш за 100 чалавек. Па стане на 12 лістапада ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі 1235 чалавек, вынікае з інфармацый Праваабарончага цэнтра «Вясна». 





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post “ЕЗ таксама павінен уключацца ў перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў” appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“ЕЗ таксама павінен уключацца ў перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў”

“ЕЗ таксама павінен уключацца ў перамовы з мэтай вызвалення палітвязняў”

Ina