Анонс перадачы “Мы бачым”
Description
У сучаснай Польшчы Дзень Незалежнасці – гэта галоўнае дзяржаўнае свята, якое аб’ядноўвае нацыю. Яно сімвалізуе патрыятызм, свабоду і суверэнітэт. Афіцыйныя цырымоніі, ускладанне вянкоў, парады і канцэрты падкрэсліваюць пераемнасць пакаленняў.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Палітолаг Павел Усаў</figcaption></figure>Нягледзячы на палітычныя рознагалоссі, палякі ў гэты дзень ушаноўваюць памяць продкаў, якія аддалі жыццё за свабоду краіны. Пра Дзень незалежнасці Польшчы мы пагаворым з доктарам паліталогіі Паўлам Усавым:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Больш пра Дзень незалежнасці Польшчы, яго значэнне і параўнанне з Днём незалежнасці Беларусі слухачы Беларускага Радыё Рацыя могуць пачуць у публіцыстычнай перадачы «Мы бачым», якая прагучыць сёння 10 лістапада ў 14.10 па польскім часе, па беларускім – на дзве гадзіны пазней.
Беларускае Радыё Рацыя
The post Анонс перадачы “Мы бачым” appeared first on Рацыя.



