Беларусы Бельгіі ў дзень “выбараў” пікетавалі амбасаду Беларусі ў Брусэлі
Description
Беларусы Бельгіі выйшлі з пікетам да лукашэнкаўскай амбасады ў Брусэлі. Такім чынам яны захацелі выказаць салідарнасць з суайчыннікамі, якія зараз знаходзяцца ў Беларусі ва ўмовах так званай спецыяльнай выбарчай аперацыі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Гаворыць арганізатар пікету – Зміцер Піменаў:
-Сваім пікетам мы хочам паказаць, што мы ў эміграцыі падтрымоўваем тых, хто супраць гэтай электаральнай афёры. Супраць гэтага выбарчага фарсу. Галоўным плакатам нашай акцыі было: “Бязвыбары – гэта дурыбары”. Разам з гэтым мы трымалі плакаты ў падтрымку нашых палітзняволеных, у падтрымку тых журналістаў, якія сядзяць за кратамі. Таксама, зразумела, мы падтрымоўвалі Украіну.
Па словах удзельнікаў пікету, супрацоўнікі амбасады выходзілі з будынку, здымалі твары ўдзельнікаў, а таксама складалі свае скаргі да паліцыі. А мясцовыя жыхары бельгійцы наадварот усяляк выказвалі сваю з імі салідарнасць і жадалі хутчэйшай перамогі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя



