Другі дзень Форуму Астрожскіх: адмоўныя прагнозы для эканомік Беларусі і Украіны
Description
12 лістапада ў Львове працягнуўся чацвёрты беларуска-ўкраінскі Форум Астрожскіх. Другі дзень быў прысвечаны тэме “Сцэнары аднаўлення эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Украіны пасля заканчэння вайны”.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Паводле ўдзельніка панэлі, палітычнага аналітыка Дзмітрыя Літвіна, прагнозы для эканомік абедзвюх краін выглядаюць досыць змрочна:
– У будучыні чакаецца дэградацыя старых вытворчасцяў. Яшчэ будзе праблема з працоўнай сілай, як у Беларусі, так і ва Украіне. У два з паловай разы ўпала колькасць студэнтаў ва Украіне. І будзе яшчэ канкурэнцыя за працоўныя рэсурсы паміж краінамі. І калі Беларусь застанецца з Расеяй, то эканамічныя стасункі сур’ёзна зруйнуюцца. Эканоміка мілітарызаваная, пасля спынення вайны гэта ўсё будзе змярцвелы капітал.
На панэлі таксама абмяркоўваліся магчымыя сцэнары аднаўлення супрацоўніцтва паміж беларускімі і ўкраінскімі бізнес-структурамі, механізмы міжнароднай падтрымкі і пытанні кампэнсацыі шкоды, якая нанесена Украіне з тэрыторыі Беларусі ў выніку расейскай агрэсіі. Беларусь можа быць прыцягнута да выплаты каля 3 млрд даляраў, тады як патрабаванні да Расеі складаюць ужо 2 трлн даляраў.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Другі дзень Форуму Астрожскіх: адмоўныя прагнозы для эканомік Беларусі і Украіны appeared first on Рацыя.



