Мамдані стаў мэрам Нью-Ёрка: што гэта значыць для беларусаў?
Description
На выбарах мэра Нью-Ёрка перамогу атрымаў 34-гадовы прадстаўнік Дэмакратычнай партыі Захран Мамдані — першы мусульманін, які зойме гэтую пасаду. Яго лева-сацыялістычная праграма прадугледжвае замарожванне арэнднай платы, бясплатныя аўтобусы і дзяржаўныя дзіцячыя садкі.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Фота з архіву Антона Пянькоўскага</figcaption></figure>Дарадца Агенцтва еўраатлантычнага супрацоўніцтва Антон Пянькоўскі у каментары адзначае, што перамога Мамдані можа мець непасрэдныя наступствы і для беларусаў, якія шукаюць прытулку ў ЗША:
-Мамдані будзе неяк супрацьстаяць іміграцыйнай палітыцы Дональда Трампа, перашкаджаць дзейнасці дзяржаўных іміграцыйных агенцтваў, якія зараз масава займаюцца дэпартацыямі. І беларусы, якія зараз чакаюць нейкай легалізацыі, пацверджання свайго статусу, могуць на сваіх кейсах адчуць наступствы бягучага супрацьстаяння, ці будзе палітыка Мамдані паспяховай, ці зможа ён адстойваць інтарэсы жыхароў Нью-Ёрка, нават тых, хто зараз чакае прытулку.
Разам з тым, дарадца выказаў занепакоенасць лёсам яўрэйскай дыяспары, якая традыцыйна мае моцныя пазіцыі ў Нью-Ёрку. У разлік эксперта трапіў і нядаўні заклік міністра па справах дыяспары Аміхая Шыклі да пераезду яўрэяў у Ізраіль, што выглядае трывожным сігналам.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Мамдані стаў мэрам Нью-Ёрка: што гэта значыць для беларусаў? appeared first on Рацыя.



