Павел Латушка: Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі – моцны знак падтрымкі дэмакратыі
Description
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю па Беларусі з вынікам 458 галасоў «за», 18 «супраць» і 84 устрымаліся. Дакумент асуджае рэпрэсіі ў краіне, патрабуе вызвалення ўсіх палітвязняў, не прызнае Аляксандра Лукашэнку легітымным прэзідэнтам і падтрымлівае беларускі дэмакратычны рух на чале са Святланай Ціханоўскай.
<figure class="wp-block-image size-large">

Рэзалюцыю каментуе кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка, які таксама спрычыніўся да распрацоўкі дакумента:
– Гэта знак стратэгіі, якую абірае Еўрапейскі звяз, Еўрапейскі парламент, як прадстаўнічы орган усіх краін, удзельніц Еўрапейскага звязу. Звяз працягвае падтрымліваць дэмакратычныя сілы і грамадзянскую супольнасць у Беларусі, і будзе прымушаць рэжым Лукашэнкі змяніць сваю палітыку і выступае за прыцягненне яго і хаўруснікаў да адказнасці. Галоўная мэта – транзіт улады, дэмакратычныя выбары.
Латушка таксама адзначыў важнасць таго, што рэзалюцыя замацоўвае ўвядзенне санкцый супраць асоб, адказных за рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека ў Беларусі:
– Захад павінен працягваць ціск на рэжым Лукашэнкі. А ён адчувальны. Лукашэнка на мінулым тыдні прызнаў, што санкцыі ўплываюць на эканоміку рэжыму Лукашэнкі. Калі ён гэта прызнае, калі мы бачым, што за трэці квартал рост валавага унутранага прадукту Беларусі наблізіўся да нуля, значыць, ён павінен ратаваць сваю ўладу.
Рэзалюцыя таксама асуджае ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў вайне супраць Украіны і заклікае ЕЗ забяспечыць доўгатэрміновую падтрымку беларускай грамадзянскай супольнасці, незалежных медыя, студэнтаў і прафесіяналаў у выгнанні, а таксама працягваць расследаванні злачынстваў супраць чалавечнасці, учыненых рэжымам.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Павел Латушка: Рэзалюцыя Еўрапарламента па Беларусі – моцны знак падтрымкі дэмакратыі appeared first on Рацыя.