DiscoverРацыяПавел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы
Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы

Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы

Update: 2025-11-13
Share

Description

11 лістапада намеснік кіраўніцы Аб’яднанага Пераходнага Кабінета, кіраўнік НАУ Павел Латушка, узяў удзел ва ўрачыстасцях у Варшаве з нагоды 107-й гадавіны аднаўлення незалежнасці Польшчы па запрашэнні Прэзідэнта Караля Наўроцкага.





<figure class="wp-block-image size-large">Павел Латушка, Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай.</figure>



Павел Латушка, Караль Наўроцкі з жонкай Мартай Наўроцкай





<figure class="wp-block-image size-large">Урачыстасць на Пляцы Пілсудскага</figure>



Урачыстасць на Пляцы Пілсудскага





Мерапрыемства ўключала змену ганаровай варты каля магілы Невядомага салдата, парад і выступ кіраўніка Польшчы, а ўвечары Латушка сустрэўся з прадстаўнікамі польскага кіраўніцтва і дыпламатычнага корпусу ў прэзідэнцкім палацы:





– Для мяне было вельмі важна прадстаўляць дэмакратычныя сілы падчас урачыстасцяў з нагоды Дня незалежнасці Польшчы, знаходзячыся сярод замежных амбасадараў. З пункту гледжання дыпламатычнага пратаколу, гэта сігнал. Я падзякаваў прэзідэнту Польшчы Каралю Наўроцкаму за тое, што ён падчас выступлення на Генеральнай Асамблеі Арганізацыі Аб’яднаных Нацый узгадаў сітуацыю ў Беларусі. Канешне, мы абмяркоўвалі сітуацыю, звязаную з перамовамі з амерыканскага боку па вызваленні палітзняволеных.





У сваім выступе Павел Латушка падкрэсліў, што Польшча з’яўляецца стратэгічным партнёрам дэмакратычнай Беларусі і падзякаваў польскаму грамадству за падтрымку беларусаў у цяжкі гістарычны перыяд. Ён таксама адзначыў надзею, што аднойчы Беларусь стане вольнай і незалежнай, а адносіны паміж двума краінамі будуць трывалымі і сяброўскімі на карысць народаў Беларусі і Польшчы.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large">Дэпутат Сойму Яцэк Карноўскі, астранаўт Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі з жонкай Аляксандрай, дэпутаткай Сойму і Павел Латушка</figure>



Дэпутат Сойму Яцэк Карноўскі, астранаўт Славаш Узнаньскі-Вісьнеўскі з жонкай Аляксандрай, дэпутаткай Сойму і Павел Латушка





Беларускае Радыё Рацыя





Фота АПК.


The post Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы

Павел Латушка ўзяў удзел ва ўрачыстасцях з нагоды Дня Незалежнасці Польшчы

Ales