Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула
Description
Уночы з 18 на 19 лістапада 2025 году ў жылы мікрараён украінскага Тэрнопаля, які ў 800 кіламетрах ад лініі фронту, патрапіла 9 крылатых ракет Х-101.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Больш за 25 чалавек загінула, больш сотні параненых. Распавядае беларускі журналіст Андрэй Мядзьведзеў, які жыве ў Тэрнопалі:
– Напэўна быў самы страшны абстрэл. Абстрэлы былі і раней, але ахвяраў такіх не было. Звычайна яны патраплялі ў розныя прамысловыя аб’екты, дзе ўночы людзей няма. А гэтым разам 9 ракет прыляцела ў адзін пункт, у густанаселены мікрараён. Там знаходзіцца дзевяціпавярховы аднапад’ездны будынак, які найбольш пацярпеў. А таксама вялікі дзевяціпавярховы дом.
Андрэй заўважае, што працягваюцца пошукі людзей:
– Аднапад’езды дом найбольш пацярпеў, там пяць паверхаў з дзевяці проста «злізала» гэтая ракета. Завалы разбіраюцца, але марудна, усё адбываецца з люлькі пажарнай машыны.
За мінулыя суткі ратавальнікі знайшлі двух чалавек: 20 гадовага хлопца на 9-м паверсе дома і маленькую дзяўчынку 3-4 год, у якой загінула маці.
На Тэрнопальшчыне аб’яўлена жалоба і забароненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула appeared first on Рацыя.



