DiscoverРацыяУ Сейме Літвы прайшоў Форум Статкевіча
У Сейме Літвы прайшоў Форум Статкевіча

У Сейме Літвы прайшоў Форум Статкевіча

Update: 2025-11-21
Share

Description

Форум Мікалая Статкевіча прайшоў 21 лістапада ў Сейме Літвы. Яго арганізавала партыя “Народная грамада” і літоўскія лібералы на чале з еўрадэпутатам Пятрасам Аўштравічусам. Падтрымалі форум партыя “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і “Краіна для жыцця”.

<figure class="wp-block-image size-large"></figure>

Сваю падтрымку беларусам выказаў і адкрыў форум Спікер парламента Літвы Юозаса Олекас, які ў сваёй прамове падтрымаў беларусаў у змаганні супраць дыктатуры на карысць дэмакратыі ў Беларусі.

<figure class="wp-block-image size-large"></figure>

Паводле выконваючага абавязкі кіраўніка партыі “Народная грамада” Яўгена Вільскага, апошнім часам было шмат хейту ў іх бок, але нягледзячы на гэта форум адбыўся і сабраў мужных людзей:

– Канферэнцыя імя Міколы Статкевіча – гэта прапанова літоўскага боку, нашага арганізатара Пятраса Аўштравічуса, які прапанаваў праводзіць штогод гэтае мерапрыемства. І мы сёння выступілі ў Сейме Літвы. І на гэтым форуме выступіла адна з першых асобаў Літвы – Юозас Олекас.

<figure class="wp-block-image size-large"></figure>

Як зазначыў Пятрас Аўштравічус, барацьба за свабоду – гэта канкрэтныя дзеянні, і яны маюць на мэце аб’яднанне супраць дыктатуры:

– Калі дэмакратычная апазіцыя думае пра дэмакратыю, гэта азначае, што яна мяркуе, што будуць разнастайныя партыі – будуць лібералы, будуць кансерватары, сацыял-дэмакраты, будуць цэнтрысты ў дэмакратыі і г.д.  Гэта для мяне азначае, што палітычныя партыі павінны працаваць разам, яднаючыся, таму што агульны вораг, то бок рэжым Лукашэнкі і крамлёўская рука ў Беларусі ,проста не пакідаюць іншага шляху, як толькі ісці па шляху аб’яднання і барацьбы з рэжымам.

Форум Мікалая Статкевіча плаўна перацёк у канферэнцыю пад назвай “Сход неабыякавых”, якая прайшла пасля абеду ў іншым памяшканні Вільні. На сходзе была прадстаўленая Беларуская Нацыянальная Кааліцыя (БНК), агучаныя дэкларацыя і рэзалюцыя канферэнцыі ў падтрымку Мікалая Статкевіча і Паўла Севярынца.

Цалкам матэрыял:

<figure class="wp-block-audio"></figure>

<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">

</figure>

***

Другі “Сход неабыякавых” прайшоў у Вільні 21 лістапада. Яго арганізавалі партыі “Народная грамада”, “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” і “Краіна для жыцця” пры падтрымцы літоўскіх палітыкаў. Падчас сходу была агучаная дэкларацыя пра стварэнне Беларускай Нацыянальнай Кааліцыі (БНК) і прынятая рэзалюцыя ў падтрымку Міколы Статкевіча і Паўла Севярынца.

<figure class="wp-block-image size-large">Яўген Вільскі і Георгій Дзмітрук<figcaption class="wp-element-caption">Яўген Вільскі і Георгій Дзмітрук</figcaption></figure>

Некаторыя хейтары абвінавацілі ўдзельнікаў сходу ў працы супраць Офіса Ціханоўскай і іншых афіляваных структур. На крытыку адказвае сустаршыня партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Георгій Дзмітрук:

– Няма ў нас ніякай мэты, каб працаваць супраць кагосьці, Офіса, ці НАУ, ці любой іншай беларускай арганізацыі. Мы вельмі падтрымліваем падобныя мерапрыемствы, мы кажам, што не трэба нас вучыць дэмакратыі, мы самі ўмеем аб’ядноўвацца, мы самі ведаем, што такое палітычная згода, мы ведаем, што такое палітычнае рашэнне. Мы іх робім, і, мяркую, тое, што мы робім, будзе ўспрынята беларускім народам і нашымі палітычнымі паплечнікамі.

Падчас сходу абмяркоўвалася шмат пытанняў, якія хвалююць беларусаў, у тым ліку пытанні вызвалення палітвязняў, дапамогі беларускім ваярам ва Украіне, пытанні мовы ды іншыя. Былі і крытычныя заўвагі, якія ўдзельнікі сходу ўспрымалі адэкватна.

<figure class="wp-block-image size-large"><figcaption class="wp-element-caption">Ігар Рынкевіч</figcaption></figure>

Выказаўся  юрыст, праваабаронца і палітычны дзеяч Ігар Рынкевіч:

– Я прыхільнік дэмакратычных працэдур і адпаведна падрыхтоўк

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

У Сейме Літвы прайшоў Форум Статкевіча

У Сейме Літвы прайшоў Форум Статкевіча

tanya