Наталля Васілевіч: Памілаванне святароў у Беларусі — дакладна не апошняе
Description
У Беларусі памілаваны каталіцкія святары Генрых Акалатовіч і Анджэй Юхневіч. Фота святароў — змучаных, схуднелых, але са светлымі ўсмешкамі — апублікавана на старонцы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ).
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Фота Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі (ККББ).</figcaption></figure>Аналізуючы сітуацыю, праваабаронца Наталля Васілевіч з ініцыятывы «Хрысціянская візія» адзначае, што на вызваленне паўплываў цэлы шэраг фактараў:
– Безумоўна гэта прыезд арцыбіскупа Клаўдзіа Гуджэроці. Пытанне вызвалення святароў стаяла ў перамовах паміж Лукашэнкам і Ватыканам. І другі фактар – адкрыццё памежнага пераходу з Польшчай. Трэці фактар – гэта тое, што Каталіцкая царква падтрымлівае ўсталяванне дыялогу паміж Злучанымі Штатамі Амерыкі і Беларуссю і прызначэнне спецпасланніка Джона Коўла.
Праваабаронца таксама не выключае, што на фоне памілавання святароў можа разглядацца пытанне аб магчымым вызваленні журналіста і палітвязня Анджэя Пачобута.
– Магчыма, што будзе вызваленне і Анджэя Пачобута. Прыйшлося спадарыні Борыс, якая знаходзіцца ў закладніках рэжыма, даць гэтае інтэрв’ю замест Анджэя Пачобута. Магчыма ён выйдзе пад такую ўмову. Магчыма Анджэю Пачобуту патрабуецца больш часу, для таго каб яго прадставіць грамадскасці, у адпаведным выглядзе, не зусім закатаванага.
Вядома, што Генрых Акалатовіч быў асуджаны на 11 гадоў, а Анджэй Юхневіч — на 13 гадоў. У працэсе вызвалення непасрэдны ўдзел прымалі прэфект Дыкастэрыі па справах Усходніх касцёлаў кардынал Клаўдзіа Гуджэроці, Апостальскі нунцый у Беларусі Іньяцыа Чэфалія і старшыня Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Беларусі арцыбіскуп Юзаф Станеўскі.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Наталля Васілевіч: Памілаванне святароў у Беларусі — дакладна не апошняе appeared first on Рацыя.



