Беларускі рок-гурт Atesta рыхтуе зморачаны міні-альбом
Description
Прэзентацыя кампазіцый адбудзецца ў пятніцу, 21 лістапада. Вакалістка бэнду Уля Паўловіч распавяла, чым будзе адметны рэліз.
<figure class="wp-block-image size-full">
<figcaption class="wp-element-caption">Уля Паўловіч</figcaption></figure>– Рэліз адметны тым, што ў нас даўно не было EP, у нас былі або сінглы, або альбомы. І напэўна ён будзе адметны тым, што будзе змрочным. Мы любім рабіць змрочнае. Але тут ужо будзе не на жарт. Тут будзе тры песні, але адзіная песня – гэта смерць, гэта сум, гэта сапраўды такая сур“ёзная тэма.
Адна з песень ЕР будзе ўтрымліваць спасылку на творчасць Максіма Багдановіча, песня – на беларускай і англійскай мовах.
Канцэрты-прэзентацыі гурта Atesta, якія таксама будуць прымеркаваныя і да Каляд, пройдуць у снежні: 13-га – у Вільні і 19-га – у Варшаве.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Беларускі рок-гурт Atesta рыхтуе зморачаны міні-альбом appeared first on Рацыя.



