DiscoverРацыяАлег Кулеша: Вершы пачаў пісаць праз некалькі тыдняў як затрымалі
Алег Кулеша: Вершы пачаў пісаць праз некалькі тыдняў як затрымалі

Алег Кулеша: Вершы пачаў пісаць праз некалькі тыдняў як затрымалі

Update: 2025-11-17
Share

Description

Прадстаўнік Беларускай Асацыяцыі Палітвязняў “Да Волі” Алег Кулеша стаў лаўрэатам літаратурнай прэміі імя Францішка Аляхновіча. Узнагарода ладзіцца з 2013 года Беларускім ПЭН-цэнтрам разам з Радыё “Свабода”; у ёй адзначаюць творы беларусаў, напісаныя ў зняволенні.





<figure class="wp-block-image size-large">Алег Кулеша<figcaption class="wp-element-caption">Алег Кулеша.</figcaption></figure>



Пра турэмную лірыку і яе значнасць Госць Рацыі – Алег Кулеша – распавёў нашай журналістцы Марыне Савіцкай.





РР: Па-першае, віншую з прэміяй. Чым для цябе асабіста быў удзел у гэтай прэміі, чаму было важна падацца на яе?





Алег Кулеша: Складанае пытанне. Я нават не ведаю, як на яго адказаць. Непасрэдна сам лічу, што «Наш шлях» парадзіў цэлую новую субкультуру «Палітычныя вязні пасля 2020 года». Я лічу, што гэта будзе цэлая серыя, альбо цэлая свая такая асаблівая субкультура, якая вартая ўвагі, тым больш што гэта цэнтр Еўропы. Мажліва праз такія вось розныя кнігі, вершы, творы, малюнкі можна распавесці пра сітуацыю ў Беларусі таксама. У дадатак гэта прэмія імя Аляхновіча, а яго кніга «Кіпцюрох ГПУ» – гэта мой лёс, які я праходзіў. Непасрэдна такі, як апісаны ў гэтай кнізе. Для мяне гэта знакавая прэмія. Я яе не атрымаў, але лаўрэат – гэта таксама сур’ёзна. Тым больш што з нашай асацыяцыі цэлых два чалавекі трапілі ў спіс. І гэта вельмі цудоўна. Я і Уладзь Булаўскі.





РР: Калі ты адбіраў творы, каб іх даслаць для ўдзелу ў прэміі, чым ты кіраваўся, якімі крытэрыямі?





Алег Кулеша: Там ёсць пэўныя ўмовы, якія трэба выканаць, але ў асноўным я асабліва не выбіраў нічога. Проста не ўсе вершы трапілі. У мяне ёсць намер, магчыма дзесьці ў будучыні, выдаць такі зборнік, або нават два. Гэта будуць «карагодныя вершы,» або вершы пад нумарам дзесяць. Гэта ўсё я лічу больш для нашчадкаў. І асабліва адбіраць… магчыма гэта не толькі мая праца.





Калі зразумеў, што ў мяне атрымліваецца складанне вершаў, я звярнуўся да свайго сябра, ён паэт, пэўныя падзеі адбыліся пасля таго, як ён прачытаў мой маленькі вершык, я зразумеў, што варта і трэба пісаць. Далей я звяртаўся да розных паэтаў. Не кожнаму гэта цікава, нават з сучасных вядомых паэтаў. Гэта, канешне, вельмі дрэнна. І гэта таксама з’явілася адной падставай таго, што, на жаль, палітвязні павінны прабівацца самі. Такім шляхам таксама трэба прабівацца. Між тым тое, што я і Уладзь трапілі ў спіс – гэта кажа шмат аб чым. Таму што я калі спрабаваў даведацца, ці ёсць у мяне гэтая асаблівасць некая, то ніхто з вядомых паэтаў не адгукнуўся.





РР: А калі наогул ты пачаў пісаць?





Алег Кулеша: Як затрымалі, мусіць праз некалькі тыдняў.





РР: Для цябе, гэта пэўная рэфлекія была?





Алег Кулеша: Магчыма і так. Магчыма ў той час ты разумееш, што трэба неяк далей жыць, табе прыйдзецца жыць пэўны час у такіх умовах. Трэба рабіць штосьці са сваім эмацыйны станам. Як ў мяне нарадзіўся першы верш. Проста стаяў і глядзеў у вакенца ў кратах. Гэта верш пра паштоўку. Ён не ўвайшоў. Шмат вершаў, якія не ўвайшлі ў гэты зборнік, тым больш што гэты зборнік яшчэ не ў фармаце папяровай кнігі. Ёсць пэўныя думкі. Часу пракуе.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



З вершамі Алега Кулешы можна пазнаёміцца на сайце праваабарончага цэнтра “Вясна”.





Беларускае Радыё Рацыя


The post Алег Кулеша: Вершы пачаў пісаць праз некалькі тыдняў як затрымалі appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Алег Кулеша: Вершы пачаў пісаць праз некалькі тыдняў як затрымалі

Алег Кулеша: Вершы пачаў пісаць праз некалькі тыдняў як затрымалі

Ales