Сяргей Дубавец – галоўны лаўрэат Гедройця-2025
Description
«Занзібар: сталенне маладой душы» – кніга пад такой назвай аўтарства Сяргея Дубаўца стала сёлета пераможцам Прэміі Гедройця.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Гэта філасофская рэфлексія над пошукамі нацыянальнай ідэнтычнасці свайго пакалення, — кажа сам аўтар:
– Узнагарода была абсалютна нечаканая. Я дагэтуль не магу ўсвядоміць сябе ў такой ролі. Хоць цырымонія была фантастычная. Мора абсалютна сустрэч – з сябрамі, са знаёмымі і з незнаёмымі. Таму проста фантастыка. Усё трэба будзе яшчэ раз перадумаць, пераасэнсаваць. Куча дамоваў усялякі – на запісы і на ўсё на свеце.
Другое месца заняла Югася Каляда з кнігай «Перамена месцаў» (за фантасмагарычнае адлюстраванне зрухаў у беларускім грамадстве), трэцяе — Зміцер Дзядзенка з кнігай «Гульні Цырцэі» (за асэнсаванне гістарычнай повязі часоў у вострасюжэтнай форме).
Спецыяльны прыз прэміі імя Гедройця ад партнёра прэміі Audiobooks.by атрымала аўтарка кнігі «Перамена месцаў» Югася Каляда. Разам з тым за другое месца яна ўзнагароджана творчай стыпендыяй і месяцам працы на шведскім востраве Готланд, — кажа сама творца:
– Як аўтар я зрабіла для сябе вельмі прыемную выснову. Аказваецца, мая кніга вельмі цікавая людзям. Іх зацікавіў працяг. І гэта значыць, што давядзецца выканаць заданне чытача. Для мяне нават удзел не галоўнае. Для мяне галоўнае – гэта напісаць кніжку. А тут мне вельмі прыемна сустрэцца з сябрамі і з чытачамі, якім, магчыма, таксама было цікава паглядзець на аўтарку кнігі, якая ім спадабалася.
Цырымонія прэміі імя Ежы Гедройця-2025 сёлета адбылася ў Гданьску. Гэта галоўная беларуская літаратурная ўзнагарода, на якой праходзяць сустрэчы з беларускімі літаратарамі і выдавецтвамі.
Сустрэчы, дыскусіі, кнігі і натхненне — гэта ўсё пра цырымонію прэміі Ежы Гедройця-2025 у Гданьску. Яна адбылася ў Еўрапейскім цэнтры салідарнасці.
“Адна з важных частак падзеі — кірмаш беларускай і польскай кнігі”, — кажа супрацоўніца выдавецтва Янушкевіч і кнігарні “Кнігаўка” Наста Карнацкая:
– Прыехалі, таму што мы не першы год прыязджаем на прэмію Гедройця і ведаем, што ў Гданьску цудоўныя людзі, якія заўжды нас падтрымліваюць, прыходзяць купляць нашыя кніжкі, таму, каб людзям сэканоміць на дастаўцы па Польшчы, мы прывезлі свае кніжкі. І прывезлі ўсіх, хто акурат у кароткім спісе прэміі, і таксама нейкія нашыя хіты-навінкі.
У шорт-ліст прэміі сёлета ўвайшлі 6 твораў — «Гульні Цырцэі» — Змітра Дзядзенка, «Занзібар. Сталеньне маладой душы» — Сяргея Дубаўца, «Перамена месцаў» — Югасі Каляды, «Там, дзе няма цемнаты: Радыё Свабода» — Аляксандра Лукашука, «Раз на дваццаць пяць тысяч гадоў» — Анкі Упалы і «Забойства на вуліцы Макаёнка» — Клёка Штучнага.
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Сяргей Дубавец – галоўны лаўрэат Гедройця-2025 appeared first on Рацыя.