У Вільні адбылася лекцыя на тэму “Беларускі асобны батальён”
Description
Лекцыя-дыскусія на тэму “Беларускі асобны батальён – 53 Крыжы Віціса” прайшла 15 лістапада ў Вільні. Яе ладзіла Беларуская Сябрына Коўна ў творчай прасторы “Кропка”. Лекцыя з’яўляецца часткай акцый, якія прысвечаныя ўшанаванню памяці батальёна і ўсталяванню мемарыяльнай шыльды на казармах, дзе дыслакаваўся батальён.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Зміцер Фурманаў</figcaption></figure>Як кажа ўладальнік прасторы “Кропка” Зміцер Фурманаў, лекцыя была вельмі цікавая і змястоўная, але шкада, што слухачоў прыйшло няшмат:
– Лекцыя спадабалася, але, на жаль, не так шмат людзей прыйшло. Хацелася б, каб беларусы цікавіліся сваёй гісторыяй, і таму заклікаю ўсіх, у каго ёсць магчымасць, прыходзіць на падобныя лекцыі і не проста глядзець і слухаць, а менавіта задаваць пытанні, каб знайсці тую беларушчыну, якую мы згубілі, каб яе адшукаць у будучыні.
Беларускі асобны батальён – вайсковая адзінка ў Літоўскім войску, якая змагалася за Незалежнасць Літоўскай Рэспублікі.
Як стала вядома, шыльду на казарме ў Коўне ў лістападзе не павесяць, як меркавалася раней. Яе адкрыццё хутчэй за ўсё будзе ў лютым наступнага года.
Праект яшчэ можна падтрымаць данатамі праз адмысловы сайт.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-3 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Вільні адбылася лекцыя на тэму “Беларускі асобны батальён” appeared first on Рацыя.