DiscoverРацыяУ Кузніцы і Баброўніках зноў адкрылі памежныя пераходы з Беларуссю
У Кузніцы і Баброўніках зноў адкрылі памежныя пераходы з Беларуссю

У Кузніцы і Баброўніках зноў адкрылі памежныя пераходы з Беларуссю

Update: 2025-11-17
Share

Description

Апоўначы ў панядзелак у Падляшскім ваяводстве аднавілі працу два аўтамабільныя памежныя пераходы з Беларуссю — Кузніца–Брузгі і Баброўнікі–Бераставіца. У Міністэрстве ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы падкрэслілі, што рашэнне стала магчымым пасля ўзмацнення бяспекі і ўшчыльнення мяжы, дзе працягваюцца масавыя спробы незаконнага пранікнення з тэрыторыі Беларусі.





<figure class="wp-block-image size-large">Збігнеў Ставіцкі<figcaption class="wp-element-caption">Збігнеў Ставіцкі</figcaption></figure>



На адкрыцці пераходу ў Баброўніках выступіў дзяржаўны падсакратар і намеснік кіраўніка Нацыянальнай падатковай адміністрацыі Польшчы Збігнеў Ставіцкі:





– З вялікай радасцю бяру ўдзел у адкрыцці памежнага пераходу Баброўнікі-Бераставіца. У гэты ж самы час адкрываецца памежны пераход Кузніца – Брузгі. У Кузніцы памежны пераход быў закрыты чатыры гады таму, у Баброўніках – два з паловай гады таму. Гэта сур’ёзна ўскладніла жыццё для прадпрымальнікаў і жыхароў памежнага рэгіёну.





<figure class="wp-block-image size-large">Яцэк Бжазоўскі<figcaption class="wp-element-caption">Яцэк Бжазоўскі</figcaption></figure>



Адпаведна Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі заявіў на прэс-канферэнцыі ў Баброўніках:





– Гэта гістарычная хвіліна для цэлага рэгіёну. 1469 дзён чакалі жыхары, каб памежны пераход у Кузніцы быў адкрыты. І 1010 дзён чакалі жыхары нашага рэгіёну, каб памежны пераход ў Баброўніках быў адкрыты. Гэта час, калі падляшскія прадпрымальнікі гублялі свае даробкі жыцця.





У Баброўніках грузавы рух дазволены толькі для транспартных сродкаў, зарэгістраваных у ЕЗ, ЕАСТ і Швейцарыі. Акрамя таго, пераход адкрыты для пасажырскага руху і аўтобусаў. У Кузніцы дазволены толькі пасажырскі рух, за выключэннем аўтобусаў.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post У Кузніцы і Баброўніках зноў адкрылі памежныя пераходы з Беларуссю appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

У Кузніцы і Баброўніках зноў адкрылі памежныя пераходы з Беларуссю

У Кузніцы і Баброўніках зноў адкрылі памежныя пераходы з Беларуссю

Ales