Беларускія валанцёры працягваюць падтрымку старэйшых суайчыннікаў у Чарнігаве
Description
Валанцёр і грамадская актывістка Алена Жаркевіч расказала пра чарговую дабрачынную паездку ў Чарнігаў, дзе яе каманда перадала прадуктавыя кошыкі беларускім пажылым людзям, якія жывуць ва Украіне і цяпер патрабуюць асаблівага клопату.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Алена Жаркевіч адзначыла, што ўкраінскія ўмовы застаюцца няпростымі, але падтрымка беларускіх старэйшых людзей — прыярытэт:
– У Чарнігаў мы завезлі прадуктовыя карзіны з дапамогай беларусаў з Амерыкі. Гэта 10 прадуктовых карзін для тых беларусаў, якія закладнікі вайны, на мой погляд. Гэта людзі, якія або жылі тут доўгі час, або, як адна з жанчын, ёй 90 год. Знаходзім зараз такіх людзей, так сталася, што іх ва Украіне вельмі шмат, і дапамагаем ім.
Паводле Алены Жаркевіч, ініцыятыва будзе пашырацца і далей, каб дасягнуць як мага больш беларускіх сем’яў ва Украіне, асабліва тых, хто знаходзіцца ў складаным становішчы праз узрост і здароўе.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-3 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Алены Жаркевіч.
The post Беларускія валанцёры працягваюць падтрымку старэйшых суайчыннікаў у Чарнігаве appeared first on Рацыя.