У Варшаве прэзентавалі пастаноўку «Бежанцы 1915»
Description
У Варшаве прэзентавалі пастаноўку «Бежанцы 1915», прысвечаную эвакуацыі жыхароў Падляшша і ўсходняй Польшчы ў Расею. Цягам выходных артысты зладзілі 3 паказы, адзін з якіх быў дадатковым з-за вялікай зацікаўленасці з боку аўдыторыі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Нам прыемная такая рэакцыя публікі”, – кажа рэжысёр і акцёр пастаноўкі, прадстаўнік ініцыятывы “BY Teatr” Андрэй Новік.
– Гэты спектакль дае моцы граць яго некалькі разоў. Так што заражаныя і шчаслівыя, чуючы водгукі сэрцаў гледачоў. І гэтыя апладысменты, якія нас не адпускаюць са сцэны. Вельмі ўзрушвае і дае моцы.
Пра падрыхтоўку да спектаклю распавяла актрыса і кампазітарка Дар’я Новік:
– Насамрэч вельмі лёгка ўваходзіць у ролю бежанкі, калі ты сама бежанка. І гэтыя паралелі немагчыма не заўважыць. Таму мы больш абапіраліся на свае пачуцці, на тое, што мы перажылі, таму што так, часы іншыя, людзі іншыя, кірунак іншы, але тое ж самае адбывалася і адбываецца і з намі. Тыя ж самы эмоцыі, пачуцці, тое ж самае непрыманне новага і вяртанне галавой і сэрцам да чагосьці ранейшага.
Імпрэзы прайшлі на пляцоўцы Scena Przodownik.
Сярод гасцей івэнтаў былі музыка Паліна Дабравольская, актрыса Вольга Каралёнак, палітык Андрэй Саннікаў і іншыя.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Варшаве прэзентавалі пастаноўку «Бежанцы 1915» appeared first on Рацыя.