DiscoverРацыяЗміцер Балкунец: Трэба ўмець дамаўляцца і жыць у згодзе
Зміцер Балкунец: Трэба ўмець дамаўляцца і жыць у  згодзе

Зміцер Балкунец: Трэба ўмець дамаўляцца і жыць у згодзе

Update: 2025-11-19
Share

Description

Палітолаг Зміцер Балкунец у адзін з апошніх дзён красавіка вырашыў зрабіць велавандроўку па краінах Еўропы. Сабраўся хутка самым сціплым парадкам, запасся самым неабходным і рушыў. Сваімі ўражаннямі ад  паездкі  Зміцер як госць Беларускага Радыё Рацыя падзеліцца зараз з намі.





<figure class="wp-block-image size-large">Зміцер Балкунец<figcaption class="wp-element-caption">Зміцер Балкунец</figcaption></figure>



РР: Калі пачалася ваша вандроўка на ровары?





Зміцер Балкунец: Я стартаваў 29 красавіка з Варшавы і праехаў больш за 6 месяцаў, у мяне там было некалькі невялікіх тэхнічных паўз, але я сумарна праехаў больш за 9000 кіламетраў праз 14 краін. Не даехаў да кропкі, якую я планаваў дасягнуць, каля Лісабона, пакуль не даехаў, спадзяюся гэта зраблю. Але некалькі дзён таму, калі ўздымаўся пад горку, пешшу я крыху аступіўся і атрымаў невялікую траўму, трэба некалькі тыдняў, каб яна прайшла, пакуль ехаць не магу. Таму ў мяне такая паўза. Але я праехаў вялікі шлях, гэта вельмі цікавая гісторыя.





РР: Вы назіраеце за жыццём людзей, за жыццём гарадоў, краін, якое агульнае ўражанне ў вас склалася?





Зміцер Балкунец: Я гэтую паездку ўвогуле назваў “Велаліберці”- “Веласвабода” – гэта свабода чалавека на ровары, які страціў магчымасць вярнуцца на радзіму, які страціў там сваю маёмасць, і  я паехаў з усяго трыма невялікімі сумкамі. І ўсе мае рэчы, з якімі я паўгода жыву, гэтага мне цалкам хапіла, і я пераасэнсаваў многія рэчы ўвогуле ў жыцці, нават калі я ў вандроўкі там праязджаў праз некаторыя гарады і заходзіў у нейкія гандлёвыя цэнтры, я бачыў, як людзі скупляюць адзенне і г.д., і я разумею, што яны гэтае адзенне адзін ці два разы ў жыцці могуць надзець і ўсё, пасля не будуць карыстацца. У мяне там усяго некалькі патрэбных рэчаў, і частку з іх я ўвогуле не выкарыстоўваў у дарозе. І гэта цікава тое, што я назіраў, як людзі жывуць у розных краінах, што яны робяць і г.д. І галоўнае, што я пабачыў тую Еўропу, якая жыве сёння без войнаў, без межаў – гэта самае галоўнае сёння дасягненне Еўропы пасля Другой сусветнай вайны. І я лічу, што гэта вельмі каштоўнае, больш за 80 гадоў Еўропа жыве ў такім свеце. Калісьці паміж гэтымі краінамі, дзе я праехаў, было вельмі шмат войнаў, яны канфліктавалі, яны забівалі адно аднаго, але яны потым дамовіліся, што можна жыць без войнаў. І я лічу, гэта галоўнае, што сёння ёсць і што павінна быць у тым ліку і ў іншых краінах свету і ў тых краінах, дзе мы сёння знаходзімся. Я лічу, што галоўнае таксама, каб Беларусь у самым недалёкім будучым знаходзілася ў цалкам безвізавай прасторы. І тыя платы, якія былі пабудаваныя, каб яны былі зруйнаваныя, таму што гэтыя платы супраць людзей, супраць камунікацыі людзей.  Я лічу, што трэба ўмець дамаўляцца і жыць у згодзе. І я не бачу ніводнага чалавека, які б падтрымліваў нейкую вайну ці штосьці такое. Усе людзі былі вельмі шчырыя на маім шляху і кожны з іх казаў, што яны супраць вайны. І калі я запытаўся ў аднаго чалавека ў Іспаніі, што б ён сказаў тым, хто будзе глядзець на Ютубе тое, што я наздымаў у вандроўцы, ён адказаў: прабачце нас, што мы не змаглі спыніць гэтыя войны.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



З беларускім велавандроўнікам па Еўропе, госцем Радыё Рацыя  Зміцерам Балкунцом гутарыла наша карэспандэнтка Аліна Андрыевіч.





Беларускае Радыё Рацыя






The post Зміцер Балкунец: Трэба ўмець дамаўляцца і жыць у згодзе appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Зміцер Балкунец: Трэба ўмець дамаўляцца і жыць у  згодзе

Зміцер Балкунец: Трэба ўмець дамаўляцца і жыць у згодзе

tanya