Ганна Кандрацюк: 37-я «Сустрэчы Зоркі» — юбілейныя
Description
На Падляшшы завяршыліся 37-я журналісцкія майстар-класы «Сустрэчы Зоркі» — асаблівыя не толькі па ліку, але і па духу: сёлета праект адзначае 30-годдзе. Тры дзесяцігоддзі ён збірае дзяцей і моладзь, вучыць іх мове, творчасці, самавыяўленню і веры ў свой голас.
Цягам чатырох дзён у агратурыстычнай сядзібе Бора-Здруй у Новым Ляўкове юныя ўдзельнікі стваралі ўласныя артыкулы, выдавалі «сустрачанскія» газеты, сустракаліся з гасцямі, адкрывалі для сябе журналістыку як мастацтва назіраць, слухаць і распавядаць.
Пра тое, як за 30 гадоў «Сустрэчы Зоркі» сталі асноўнай платформай для развіцця беларускамоўных дзяцей у Падляшшы, чаму гэты праект працягвае натхняць, і што асаблівага прынесла юбілейнае мерапрыемства — у нашай размове з «Госцяй Рацыі» – журналісткай, пісьменніцай і нязменнай апякункай рубрыкі «Зорка» ў тыднёвіку «Ніва» — Ганна Кандрацюк, якая з 1993 года стварае гэтую прастору творчасці і дапамагае дзецям адкрываць свае таленты.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Ганна Кандрацюк</figcaption></figure>РР: Некалькі словаў пра саму “Зорку”, бо праводзіцца штогод. Чым сёлета адрозніваецца, ці ўсё ідзе як звычайна і ўсё здзяйсняецца як хацелася?
Ганна Кандрацюк: Сама “Зорка” існуе з 1957 года, пасля году ўжо дзейнасці “Нівы”, і гэта была прапанова настаўнікаў, яны хацелі мець сваю старонку, каб паказваць дасягненні сваіх вучняў, каб гэта быў проста дапаможнік. І я рэдактар “Зоркі” з 1994 года. А праз год пазней узнікла ідэя “Сустрэч Зоркі”, так што ў гэтым годзе маем юбілей, нам 30 гадоў, хаця калі ідзе размова пра выпускі – гэта 30 выпускаў, бо бывала такое, што на працягу некаторых гадоў сустрэчы адбываліся некалькі разоў, і гэта былі не толькі журналісцкія майстар-класы, гэта быў праект малявання каляровых крыжаў, якія цяпер сустракаем у панараме Падляшша. Гэта таксама тэатральныя майстар-класы, этнаграфічныя. Мы спалучалі ўсялякія такія формы дзейнасці, каб даспець да гэтай асноўнай навукі – журналістыкі.
Перш за ўсё пачынаем ад простых формаў, вучым пісаць навіны, робім супольна размовы, якія часам становяцца інтэрв’ю, і нават такім важным інтэрв’ю. Вучыліся, і, думаю, прайшлі праз усе формы. Быў і рэпартаж, і рэцэнзія, і фельетон. І фельетоны ў свой час былі папулярнай формай, і тыя тэксты, якія пісалі нашы дзеці, існавалі ў форме вусных пераказаў сярод нашых людзей, чытачоў “Нівы”, а таксама тых, хто пабываў на “Сустрэчах Зоркі”. “Сустрэчы Зоркі” – гэта таксама такі рэзананс, мы публікуем свае творы на старонцы ў “Ніве”, а іншая справа, што дзеці самі прыязджаюць дадому і распавядаюць, як было. Так што за намі такі каларытны, думаю, непаўторны ўклад у падтрымку тоеснасці беларусаў Падляшша, а таксама вызваленне творчага патэнцыялу чагосьці прыгожага, што могуць даць нам толькі дзеці і моладзь.
РР: Хто ў гэтым годзе паспеў да вас завітаць з экспертаў?
Ганна Кандрацюк: Мы заўсёды запрашаем людзей, якія хочуць падзяліцца сваім досведам, сваім талентам. Мы пачалі сустрэчы з такім вядомым рэперам, акцёрам, інфлюэнсерам, студэнтам фільмовай школы Ільём Фіёнікам. Мы сустрэліся з маладым чалавекам, які падзяліўся з намі сваім досведам, расказаў, як сам дайшоў да беларускасці і наколькі гэта важна ў жыцці кожнага чалавека, каб трымацца сямейнай памяці, каб будаваць сваю тоеснасць на праўдзе, на сваіх каранях.
Цалкам гутарка:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
З «Госцяй Рацыі», Ганнай Кандрацюк, размаўляла Вольга Сямашка.
<figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-1 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">
</figure></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Беларускае Радыё Рацыя і “Сустрэчы Зоркі”
The post Ганна Кандрацюк: 37-я «Сустрэчы Зоркі» — юбілейныя appeared first on Рацыя.



