Беларускія актывісткі ў Брусэлі сустрэліся з Малгажатай Гасеўскай
Description
У Бруселі прайшла ключавая сустрэча ў межах другой часткі Лідарскай праграмы для беларускіх актывістак — ініцыятывы, якая ўжо стала адной з галоўных пляцовак развіцця жаночага лідарства ў беларускай дэмакратычнай супольнасці.
<figure class="wp-block-image aligncenter size-full">
<figcaption class="wp-element-caption"> Малгажата Гасеўская</figcaption></figure>Дзесяць беларускіх удзельніц сустрэліся з кіраўніцай дэлегацыі Еўрапейскага парламента па сувязях з Беларуссю Малгажатай Гасеўскай, якая падкрэсліла важнасць падтрымкі беларускай грамадзянскай супольнасці ў Польшчы:
– Якія планы мае Еўрапейскі звяз адносна Беларусі, на якую падтрымку можна будзе разлічваць. І што беларуская дыяспара ў рамках сваёй дзейнасці можа зрабіць, хаця б тая ж дыяспара, якая ёсць у Польшчы. Што яна можа зрабіць у кантэксце нашых спраў. Зразумела, намаўляла да абмену інфармацыямі, да супрацы ў расследаванні злачынстваў Лукашэнкі.
Гасеўская высока ацаніла матывацыю беларускіх удзельніц, адзначыўшы, што актыўная пазіцыя жанчын з’яўляецца важным фактарам будучых перамен у Беларусі і застаецца ў фокусе Еўрапарламента. Сустрэча стала часткай насычанай праграмы, якая прадугледжвае кантакты ўдзельніц з прадстаўнікамі Еўрапарламента, Еўракамісіі, Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў, дыпламатамі Швецыі, Польшчы і Літвы.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post Беларускія актывісткі ў Брусэлі сустрэліся з Малгажатай Гасеўскай appeared first on Рацыя.



