Аляксей Стукін: Дапамагаем адчуць цуд на Раство
Description
Да Раства крыху больш за месяц, а гарады Еўропы ўжо пачынаюць зіхацець агнямі і каляднымі ўпрыгожаннямі. Сталіцу Літвы Вільню ўжо ўпрыгожылі, калядную ялінку павінны запаліць ужо праз тыдзень – 29 лістапада.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Акрамя ўсяго гэтага ўжо пастаянным упрыгожаннем Вільні падчас розных святаў, у тым ліку і калядных, з’яўляецца беларускі тэатр жывых скульпур Statue GDS & VS, які заснаваў Аляксей Стукін. Сёння ён з’яўляецца нашым госцем і расказвае, як яго тэатр падрыхтаваўся да калядных святаў.
<figure class="wp-block-image size-large">
<figcaption class="wp-element-caption">Аляксей Стукін</figcaption></figure>РР: Вы кіраўнік вельмі вядомага ў Вільні тэатра, які робіць настрой віленчукоў і асабліва тых, якія ходзяць па цэнтральных вуліцах.
Аляксей Стукін: Так, гэта інтэрактыўны тэатр, гэта тэатр, які працуе ў гарадскіх прасторах. Можна пашпацыраваць па горадзе і паглядзець, як ажываюць розныя героі.
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>РР: Як раз надыходзяць Каляды. Вы сапраўды ўпрыгожваеце сваім тэатрам Вільню. Што новага вы прыдумалі сёлета і што могуць пабачыць віленчукі, у тым ліку беларусы?
Аляксей Стукін: Так, у нас ёсць на зіму персанажы. Пакуль гэта тры героі, якіх можна сустрэць у Вільні, гэта Крампус, які ўжо пяты год жыве ў Вільні, ён зараз грае рок і паказвае фокусы. Ён вельмі падобны да Санты.
У мінулым годзе мы зрабілі на зіму тэставую версію скандынаўскага гнома. Гэта гном, які лятае ў паветры. Ён у чырвоным капелюшы і ў яго чырвоны плашч. Калі я начапіў на плашч літоўскі сцяг у Дзень незалежнасці Літвы ў мінулы годзе, то дзеці мне казалі, што я супер-герой Літва. Самога персанажа ўсе дзеці ведаюць, ён прадаецца ў кожнай краме.
І ў гэтым годзе будзе анёл Онтас. У мінулым годзе мы яго дапрацоўвалі, а працавалі з ім вельмі доўга. Мы яго рабілі амаль два гады. І вось на мінулым тыдні я яго патэсціў, мы паглядзелі, як рухаюцца крылы, як ён працуе, як камунікацыю зрабіць. Вырашылі ў нядзелю запусціць яго на праспект Гедыміна. Ёсць такая легенда, калі анёл спусціўся ў Вільню, лятаў над горадам, каб людзі маглі адчуць цуд на Раство.
Цалкам размова:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-gallery has-nested-images columns-default is-cropped wp-block-gallery-3 is-layout-flex wp-block-gallery-is-layout-flex">
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure><figure class="wp-block-image size-large">

</figure></figure>
<figure class="wp-block-image size-large">
</figure>Беларускае Радыё Рацыя
The post Аляксей Стукін: Дапамагаем адчуць цуд на Раство appeared first on Рацыя.