DiscoverРацыяТэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула
Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула

Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула

Update: 2025-11-21
Share

Description

Уночы з 18 на 19 лістапада 2025 году ў жылы мікрараён украінскага Тэрнопаля, які ў 800 кіламетрах ад лініі фронту, патрапіла 9 крылатых ракет Х-101.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Больш за 25 чалавек загінула, больш сотні параненых. Распавядае беларускі журналіст Андрэй Мядзьведзеў, які жыве ў Тэрнопалі:





– Напэўна быў самы страшны абстрэл. Абстрэлы былі і раней, але ахвяраў такіх не было. Звычайна яны патраплялі ў розныя прамысловыя аб’екты, дзе ўночы людзей няма. А гэтым разам 9 ракет прыляцела ў адзін пункт, у густанаселены мікрараён. Там знаходзіцца дзевяціпавярховы аднапад’ездны будынак, які найбольш пацярпеў. А таксама вялікі дзевяціпавярховы дом.





Андрэй заўважае, што працягваюцца пошукі людзей:





– Аднапад’езды дом найбольш пацярпеў, там пяць паверхаў з дзевяці проста «злізала» гэтая ракета. Завалы разбіраюцца, але марудна, усё адбываецца з люлькі пажарнай машыны.





За мінулыя суткі ратавальнікі знайшлі двух чалавек: 20 гадовага хлопца на 9-м паверсе дома і маленькую дзяўчынку 3-4 год, у якой загінула маці.





На Тэрнопальшчыне аб’яўлена жалоба і забароненыя ўсе забаўляльныя мерапрыемствы.





Цалкам матэрыял:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула

Тэрнопаль: расейцы пацэлілі ў жылы мікрараён. Амаль 30 чалавек загінула

Ales