DiscoverРацыяМалгажата Дмітрук: Гэты фільм – мая ўдзячнасць майму настаўніку
Малгажата Дмітрук: Гэты фільм – мая ўдзячнасць майму настаўніку

Малгажата Дмітрук: Гэты фільм – мая ўдзячнасць майму настаўніку

Update: 2025-11-22
Share

Description

Дакументальны фільм «Сізіф з Мінска», які даследуе даўняе супрацоўніцтва і сяброўства паміж польскай мастачкай Малгажатай Дмітрук і беларускім гравёрам Дзмітрыем Васільевічам Малатковым, сёння, 22 лістапада, прэзентуюць на Беласточчыне, у Махнатэ.





<figure class="wp-block-image size-large"><figcaption class="wp-element-caption">Малгажата Дмітрук</figcaption></figure>



Пасля падзеі дзеячка далучыцца да дыскусіі, а пасля – і да вернісажу выставы літаграфій.





Госця Рацыі, прафесарка Варшаўскай акадэміі мастацтваў, удзельніца 18-га Трыенале па тэкстылі ў Лодзі Малгажата Дмітрук распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай пра мяркуемую падзею.





РР: 22 лістапад адбудзецца буйная імпрэза...





Малгажата Дмітрук: Можа яна не будзе такая буйная. Але гэта будзе сустрэча ў фундацыі Мохнартэ ў вёсцы Мохнатэ на Беласточчыне. І гэтая сустрэча будзе датычыць паказу фільма, які называецца «Сізіф з Мінска». А потым пасля фільма будзе размова са мной і таксама з рэжысёрам гэтага фільма Вальдэмарам Яндам. Буду там таксама паказваць такую літаграфскую гісторыю, якая называецца «Камбінат».





РР: Што датычыць гэтага фільма, то ў ім прасочваюцца таксама стасункі сяброўства паміж вамі і беларускім мастаком-графікам. Якія ўспаміны ў вас засталіся ад гэтых здымкаў?





Малгажата Дмітрук: Можа раскажу на пачатак трошку пра гэты фільм. Як дайшло да гэтага, што мы яго знялі. У 2010 годзе мне прыйшла ў галаву такая ідэя, каб узяць сваіх сяброў з Кракава Вальдэмара Янда і Дарыюша Павельца – гэта аператар, які рабіў здымкі гэтага фільма, каб узяць іх у Мінск і каб зняць фільм пра нашу працу з маім містрам Дзмітрыем Васільевічам Малатковым, з якім я сябравала больш як 17 гадоў. Дзмітрый Васільевіч згадзіўся на тое, каб мае сябры маглі прыехаць і зняць яго, калі ён працуе. Таксама Вальдэк і Дарэк згадзіліся, каб паехаць у Мінск, упершыню, дарэчы.





І мы паехалі ў Мінск у 2010 годзе. Знялі фільм, як Дзмітрый Васільевіч працу са мной. Я малюю, ён друкуе, расказвае пра сваё жыццё, пра сваю працу. Потым гэты матэрыял вельмі доўга ляжаў у шуфлядзе. Таму што ў маім жыцці нараджаліся дзеці, я трошку была занятая зусім другімі справамі. І потым, калі прыйшла вельмі цяжкая сітуацыя – і на Беларусі, і пандэмія, і вайна ва Украіне, я дастала ад сваіх сяброў з Мінска інфармацыю, што Дзмітрый Васільевіч памёр. Гэта было ў 2020 годзе. І тады я падумала, што трэба закончыць фільм. Пазваніла да рэжысёра Вальдка і Дарка і сказала, што ёсць такая сітуацыя, трэба закончыць фільм. Праўда, мы не маглі зрабіць прэм’еру ў Мінску, таму што там вядомая сітуацыя, але прэм’ера гэтага фільму адбылася ў Белай сінагозе ў Сейнах. А гэта будзе другі паказ – у Махнатэ, можна сказаць прэм’ера на Беласточчыне.





Адказваючы цяпер на вашае пытанне. Мы доўга з Дзмітрыем Васільевічам сябравалі. Любілі сябе, любілі працаваць, любілі нашыя сустрэчы. Я вельмі часта прыязджала ў Мінск. 2-3 разы ў год. І працавалі тады вельмі інтэнсіўна – ад раніцы да раніцы. Так што ўспаміны цудоўныя. Выдатны, цудоўны чалавек. Выдатны сябар. З вялікімі ведамі на тэму графікі, літаграфіі і ўвогуле графічных тэхнік. І я гэтым займалася разам з ім.





РР: Вы яшчэ будзеце ўдзельнічаць у дыскусіі, прысвечанай гэтаму фільму. Ці ёсць пэўныя тэмы, пра якія хацелася б паразмаўляць пасля паказу?





Малгажата Дмітрук: Гэтага не ведаю яшчэ, але знаю, што будзе мадэратарам Валянцін Сельвясюк, які вядзе фонд Мохнартэ. Ён будзе задаваць пытанні нам. Таксама, маю такую надзею, што людзі будуць пытацца, як мы пазнаёміліся з Дзмітрыем Васільевічам і як атрымалася, што мы столькі гадоў працавалі супольна. Так што мне цяжка цяпер сказаць, у які бок пойдзе дыскусія.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Прэзентацыя фільма сёння пачнецца ў 16:00 .





Беларускае Радыё Рацыя


The post Малгажата Дмітрук: Гэты фільм – мая ўдзячнасць майму настаўніку appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Малгажата Дмітрук: Гэты фільм – мая ўдзячнасць майму настаўніку

Малгажата Дмітрук: Гэты фільм – мая ўдзячнасць майму настаўніку

Ales