DiscoverРацыяВольга Сямашка: Будзем імкнуцца аднавіць сядзібу Каліноўскіх у Мастаўлянах
Вольга Сямашка: Будзем імкнуцца аднавіць сядзібу Каліноўскіх у Мастаўлянах

Вольга Сямашка: Будзем імкнуцца аднавіць сядзібу Каліноўскіх у Мастаўлянах

Update: 2025-11-21
Share

Description

Мастаўляны. Для ўсіх, хто цікавіцца беларускай гісторыі, назва гэтая не чужая. Гэта малая радзіма Кастуся Каліноўскага. На мінулым тыдні ў беластоцкім хабе «Новая Зямля» адбылася сустрэча арганізацыйнага камітэта па мемарыялізацыі сядзібна-паркавага комплексу Каліноўскіх у Мастаўлянах.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



Міхал Андрасюк паразмаўляў з галоўнай ініцыятаркай гэтага праекту Вольгай Сямашкай.





РР: У бліжэйшую суботу штосьці будзе канкрэтнае ў Мастаўлянах.





Вольга Сямашка: Так. У студыю я прынесла запрашэнне, спецыяльна зробленае на імя Міхала Андрасюка. Перадаю ўласна ў рукі. І такое запрашэнне, з вялікім задавальненнем я дала бы кожнаму нашаму слухачу, тым больш яны добра зробленыя высілкамі Цэнтра беларускай культуры ў Беластоку, нашым партнёрам. І запрашаю ўсіх далучацца, даязджаць у Мастаўляны, збіраемся а 12-й у цэнтры вёскі, адтуль рушым да новых шыльдаў, на месцы, дзе калісьці нарадзіўся Каліноўскі, дзе стаяў калісьці яго родны дом, сядзібны комплекс, дзе калісьці ён зноў паўстане.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: Можа адразу скажам, што такое запрашэнне мець не абавязкова.





Вольга Сямашка: Можна прыехаць і без запрашэння. Будзем рады ўсім.





РР: Я бачу тут такое словазлучэнне «мемарыяльны комплекс». Гэта штосьці большае, чым шыльда?





Вольга Сямашка: Спачатку нават пра гэта і не думалася. Хацелася проста абазначыць месца, дзе нарадзіўся Каліноўскі. Яшчэ чатыры гады таму мы збіраліся ў Беластоку і гаварылі пра тое, што варта абазначыць гэтае месца, бо людзі прыязджаюць у Мастаўляны, яны бачаць помнік, і думаюць, а дзе Каліноўскі тут увогуле жыў. Аказваецца ёсць гэтае месца, ёсць падмуркі сядзібы і ёсць цэлая навуковая праца, прысвечаная гэтым месцам, ёсць схема плану сядзібы. І таму ў гэтым годзе, калі адкрылі шыльды, яшчэ не ўрачыста, то з’явіліся людзі, якія сказалі: нас многа, а давайце неяк яднацца.





<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



РР: А хто гэтыя людзі?





Вольга Сямашка: Гэта людзі з Беларусі, якія прыехалі сюды, але маем яшчэ каманду беларусаў з Беларусі, якія сочаць за гэтым працэсам і не могуць сюды прыехаць па розных прычынах. Але гэта архітэктар, гэта гісторык, гэта актывіст, якія пры першай жа магчымасці далучацца. І я бачу імпэт у вачох таго ж Юркі Хмялеўскага, таго ж Януша Талуця. Я разумею, што нам з імі па дарозе яшчэ вельмі-вельмі шмат гадоў, а то і стагоддзяў. Я думаю, што гэты праект, гэтая сядзіба калі-небудзь узнікне, але яна ўжо зараз яднае беларусаў з Беларусі і беларусаў з Падляшша. І ў будучым бачу гэта цалкам супольным працэсам.





РР: Ты сёння ўжо ўяўляеш гэтую сядзібу? Што гэта будзе?





Вольга Сямашка: На запрашэнні можна бачыць гэтую выяву, гэта пракладная рэканструкцыя. І ад гэтай рэканструкцыі мы можам адштурхнуцца ў далейшых пошуках. І, канешне, калі гэта будзе сур’ёзны праект, то будзе яшчэ шмат абмеркаванняў. Але прыблізна мы можам сабе ўявіць, як гэта выглядала, і бачым повязь з той жа сядзібай Якушоўка, якая знаходзіцца па іншы бок мяжы, і таксама звязаная з лёсам Каліноўскіх.





Цалкам размова:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



<figure class="wp-block-image size-large"></figure>



<figure class="wp-block-image size-full"></figure>



Беларускае Радыё Рацыя


The post Вольга Сямашка: Будзем імкнуцца аднавіць сядзібу Каліноўскіх у Мастаўлянах appeared first on Рацыя.

Comments 
In Channel
loading
00:00
00:00
x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

Вольга Сямашка: Будзем імкнуцца аднавіць сядзібу Каліноўскіх у Мастаўлянах

Вольга Сямашка: Будзем імкнуцца аднавіць сядзібу Каліноўскіх у Мастаўлянах

Ales