DiscoverРацыя“Канюшынка” – беларуская анлайн-школа
“Канюшынка” – беларуская анлайн-школа

“Канюшынка” – беларуская анлайн-школа

Update: 2025-11-20
Share

Description

“Канюшынка” – беларуская анлайн-школа, у якой дзяці не толькі вучаць родную мову, але і ў гульнявой форме знаёмяцца з нацыянальнымі традыцыямі. Геаграфія навучэнцаў уключае не толькі блізкае замежжа, але і ЗША і Японію.





Пра дзейнасць ініцыятывы Госця Рацыі – сузаснавальніца і выкладчыца школы, актрыса Вольга Каралёнак – распавяла нашай журналістцы Марыне Савіцкай.





<figure class="wp-block-image size-large">Вольга Каралёнак<figcaption class="wp-element-caption">Вольга Каралёнак</figcaption></figure>



РР: Па якіх накірунках адбываецца цяпер навучанне ў вашай анлайн-школцы?





Вольга Каралёнак: Яна стваралася як школа для дзяцей, якія жывуць не ў Беларусі, для дзяцей замежжа, таму ў нас і накірункі такія пад запатрабаванне вучняў. Гэта не школьная тыповая праграма, хаця таксама, напрыклад, я ў адной сваёй групцы яе даю. Звычайна гэта знаёмства з мовай, скіраванасць на тое, каб менавіта дзеці размаўлялі па-беларуску. Да таго мы расказваем пра культурныя традыцыі. Абрады, святы, знаёмім з культурай і бавімся па-беларуску. Перш за ўсё размаўляем па-белауску, вучымся на гэтай мове камунікаваць, на нашай мове камунікаваць.





РР: Што азначае “знаёміцеся з культурай”, у якім выглядзе гэта ўсё адбываецца?





Вольга Каралёнак: Я на сваіх занятках звычайна раблю так – вось набліжаюцца ў нас Дзяды альбо Каляды, я кажу: дзеці, хутка ў нас беларускае свята Каляды, ведаеце, што гэта такое. А яны адказваюць: не. Як, вы не ведаеце, што такое Каляды? І наступны занятак мы прысвячаем Калядам, мы ставім на паўзу ўсе нашыя заняткі і курсы, я штосьці расказваю, паказваю малюнкі. Вельмі люблю, калі мне задаюць вельмі цікавыя пытанні.





І ўжо ў канцы ў мяне ідзе праверка, гэта нейкі квіз, гэта нейкі куфар пытанняў, і ўжо я гуляю супраць іх, рыхтую для іх пытанні па гэтай культурнай тэме, а яны мне адказваюць. І вось мы так спаборнічаем, ці я іх перагуляю, я іх тады ўжо блытаю, падманваю, а яны мне даюць адказы, і я ўжо бачу, як яны засвоілі тэму. Таму мы вось рухаемся па такім каляндарна-абрадавым цыкле, і ўсё гэта нейкім чынам чапляем. Мне падаецца гэта не менш, а нават больш, чым проста вывучаць беларускую мову ці хадзіць па падручніку, вывучаць падоўжаныя зычныя. Таму гэта, так склалася, абавязковая частка нашай праграмы.





РР: Хто выступае ў якасці выкладчыкаў у вашай анлайн-школе?





Вольга Каралёнак: Гэта маленькая школка на некалькі груп, выкладаю я і мая сяброўка Алеся, не буду называць прозвішча. Яна зараз жыве ў Ліверпулі, але яна скончыла Інстыт імя Максіма Танка ў Менску ў Беларусі. Яна вельмі добры выкладчык, з захапленнем вядзе свае групкі. І ў яе таксама некалькі груп, дзе дзеткі займаюцца з усяго свету. І па нядзелях яна вядзе размоўны клуб, то бок у яе націск ідзе на размовы, але гэта заўсёды тэматычна. Вось зараз яны праходзяць цела чалавека, рыхтуюць нейкія даклады, такім чынам гэта не проста заняткі па беларускай мове, гэта тэматычныя заняткі на беларускай мове.





Цалкам гутарка:





<figure class="wp-block-audio"></figure>



Далучыцца да анлайн-школі можна праз інстаграм: https://www.instagram.com/bielaruskaja_shkola/






Беларускае Радыё Рацыя






The post “Канюшынка” – беларуская анлайн-школа appeared first on Рацыя.

Comments 
loading
In Channel
loading
00:00
00:00
1.0x

0.5x

0.8x

1.0x

1.25x

1.5x

2.0x

3.0x

Sleep Timer

Off

End of Episode

5 Minutes

10 Minutes

15 Minutes

30 Minutes

45 Minutes

60 Minutes

120 Minutes

“Канюшынка” – беларуская анлайн-школа

“Канюшынка” – беларуская анлайн-школа

tanya