У Гданьску ўсталююць крыж змагарам за вольную Беларусь
Description
Шматгадовы праект БКТ “Хатка” па ўсталяванні ў Гданьску памятнага крыжа “Змагарам за Вольную Беларусь” падыходзіць да завяршэння. Бліжэйшымі тыднямі скончацца працы на месцы ўсталявання на гарнізонных могілках.
<figure class="wp-block-image size-full">
</figure>Распавядае старшыня Беларускага Культурнага Таварыства “Хатка” Лена Глагоўская:
– А дзе тыя героі Беларусі, пра якіх мы тут гаворым, успамінаем, шмат з іх, хто не мае сваіх магіл. Ідэя паўстала такая – а давайце ім паставім крыж. Каб людзі, якія змагаліся за Беларусь, а па сёння невядома, дзе яны, дзе іх магілы, дзе яны закончылі жыццё, то будзем мець такое месца ў Гданьску.
“Мы просім усіх неабыякавых падтрымаць праект, які мае на мэце захаванне беларускай нацыянальнай памяці, і ўшанавання палеглых змагароў, а таксама створыць месца яднання беларусаў Памор’я”, – адзначаюць ініцыятары.
Цалкам матэрыял:
<figure class="wp-block-audio"></figure>
Беларускае Радыё Рацыя
The post У Гданьску ўсталююць крыж змагарам за вольную Беларусь appeared first on Рацыя.



